19 красавiка 2024, Пятніца, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Трайплу» прадоўжылі тэрміны здачы жылля для вайскоўцаў

«Трайплу» прадоўжылі тэрміны здачы жылля для вайскоўцаў

Тэрміны завяршэння будаўніцтва неабходных вайсковаму ведамству аб'ектаў нерухомасці перанесеныя з 2016 на 2019 г.

Лукашэнка сваім указам №286 ад 25 ліпеня зноў падоўжыў тэрміны будаўніцтва жылля для вайскоўцаў і аб'ектаў для Міністэрства абароны, якое ажыццяўляецца ў рамках інвестыцыйнага праекта кампаніі «Трайпл».

Тэрміны завяршэння будаўніцтва неабходных вайсковаму ведамству аб'ектаў нерухомасці перанесены з 2016 на 2019 г., увод у эксплуатацыю жылых дамоў, уключаючы дамы падвышанай камфортнасці і тыпавых спажывецкіх якасцяў, а таксама аб'ектаў інжынернай, транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры да іх - з 2025 на 2030-й, службовага жылля для вайскоўцаў (100 тыс. кв. м) - з 2019 на 2022 год, паведамляе tut.by.

Першапачаткова указам №337 ад 2008 года кампанія «Трайпл» павінна была ў 2009-2015 гадах пабудаваць для беларускіх вайскоўцаў 210 тыс. кв. м жылля, але пазней аб'ём быў скарэктаваны, бо скарацілася колькасць вайсковых часцей, перадыслакацыю якіх павінна забяспечыць кампанія Юрыя Чыжа і Уладзіміра Япрынцава. Гэта воінскія часткі ў Менску і ў Менскім раёне, перадыслакацыю кампанія павінна ажыццявіць за кошт уласных сродкаў, а затым бязвыплатна перадаць дзяржаве збудаванае жыллё. У якасці кампенсацыі за гэта «Трайпл» атрымаў права забудаваць вызваленыя вайскоўцамі зямельныя ўчасткі.

Паводле звестак за мінулы год, «Трайпл» для вайскоўцаў пабудаваў два 83-кватэрныя службовыя жылыя дамы ў Горадні (у 2010 і 2011 гадах), 108-кватэрныя дамы ў Лідзе (у 2012 годзе) і Баранавічах (2013 года), тры 40-кватэрныя дамы ў Мар'інай Горцы (у 2012 і 2015 гадах), а таксама 72-кватэрныя дамы ў Жодзіна (у 2015 годзе).

У перспектыве кампанія плануе пабудаваць яшчэ адзінаццаць дамоў на адну тысячу кватэр. Службовае жыллё могуць атрымаць вайскоўцы, якія праходзяць службу ў Валожыне, Слоніме, Асіповічах, Калодзішчах, Берасці, Барысаве, Старых Дарогах, Навагрудку, Фаніпалі.

Імаверна, планы ўводу жылля адкарэктаваныя не толькі затрыманнем Юрыя Чыжа і Уладзіміра Япрынцава, але і агульнай неспрыяльнай сітуацыяй на рынку будаўніцтва і нерухомасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках