25 красавiка 2024, Чацвер, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біскуп Алег Буткевіч сыграў на гітары «Тры чарапахі» ў касцёле ў Друі

7

Біскуп Віцебскай каталіцкай дыяцэзіі выканаў хіт Лявона Вольскага разам з Пітам Паўлавым.

Біскуп Віцебскай каталіцкай дыяцэзіі Алег Буткевіч выканаў песню Лявона Вольскага «Тры чарапахі» разам з Пітам Паўлавым у касцёле Найсвяцейшай тройцы ў Друі. 24 ліпеня там скончыўся тыднёвы пленэр для мастакоў «Пачатак», паведамляе «Радыё Свабода».

Алег Буткевіч нарадзіўся 18 сакавіка 1972 г. у Браславе. Скончыў Аграрны ўніверсітэт, затым Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне (1994 г.). Пасвячэнне ў сан святара прыняў 13 траўня 2000 г. Працаваў у парафіях у Наваполацку, Мёрах, Бешанковічах і Уле. З 2003 г. выконваў абавязкі настаяцеля парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Віцебску. 29 лістапада 2013 г. папа Францішак прызначыў Алега Буткевіча біскупам Віцебскім.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках