20 красавiка 2024, Субота, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Міліцыянт у Менску пераследуе «небяспечнага злачынцу»

93
Фотафакт: Міліцыянт у Менску пераследуе «небяспечнага злачынцу»
ФОТА: ANTON MOTOLKO

«Небяспечным злачынцам» стала 69-гадовая пенсіянерка Ніна Багінская.

Менавіта яе спрабуе дагнаць супрацоўнік міліцыі, каб скласці пратакол за тое, што жанчына выйшла ў цэнтр Менска з нацыянальным сцягам, піша «Беларускі партызан».

Як і некалькі дзесяткаў іншых адважных беларусаў, Ніна Багінская 27 ліпеня раніцай выйшла на плошчу Незалежнасці ў Менску з нацыянальным сцягам.

Вось такая «небяспечная» і «цяжкая» праца ў нашых міліцыянтаў, якія не толькі жывуць за наш кошт, але яшчэ нас і рабуюць, выпісваючы надмерныя штрафы проста за грамадзянскую пазіцыю.

Нагадаем, у гэты дзень у 1990 годзе Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

Пазней дзень 27 ліпеня стаў дзяржаўным святам - Днём незалежнасці, пакуль Лукашэнка яго не забараніў, прызначыўшы «дзень незалежнасці» на 3 ліпеня, які з савецкіх часоў лічыўся «днём вызвалення Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках