19 красавiка 2024, Пятніца, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Добра бяжыць, мякка»: Кабякову спадабалася ездзіць на Geely

74

Падчас рабочай паездкі ў Барысаў прэм'ер Кабякоў праехаўся на аўтамабілі Geely беларускай зборкі.

Андрэй Кабякоў, вынікаючы «запаветам» свайго гаспадара, сеў за стырно Geely. Ён высока ацаніў якасць аўто мадэлі Geely Emgrand GT. Усяго Кабякоў агледзеў шэсць мадэляў, якія цяпер збіраюцца ў Беларусі.

«Годны аўтамабіль. Камфортны, прасторны. Добра абсталяваны, што зразумела, бо гэта аўтамабіль палепшанай камплектацыі. Добра бяжыць, мякка», - паведамляе БелТА словы прэм'ер-міністра, якімі ён расхвальваў аўтамабіль.

Сёння Кабякоў наведвае Барысаў. Першым пунктам ягонай рабочай паездкі стала будаўнічая пляцоўка завода «БелДжы». Мяркуецца, што першыя аўтамабілі з канвеера гэтага завода сыдуць у самым пачатку 2017 года.

Плануецца, што на першым этапе завод будзе выпускаць 60 тысяч аўто на год. Гэта будуць аўтамабілі трох мадэляў - два красоверы і седан.

Нагадаем, што Лукашэнка запатрабаваў ад беларускіх чыноўнікаў, каб яны перасаджваліся на аўтамабілі Geely айчыннай зборкі.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках