24 красавiка 2024, Серада, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя РФ не рэкамендуе пацыентам аднаго ўчастка паміраць часцей, чым раз на тыдзень

4
Міністэрства аховы здароўя РФ не рэкамендуе пацыентам аднаго ўчастка паміраць часцей, чым раз на тыдзень
ФОТА З САЙТА VSEDELA.RU

Рэпартаж з гарадской лякарні Салікамска ставіць пад сумнеў адэкватнасць расейскіх чыноўнікаў ад аховы здароўя.

Працоўны тыдзень галоўнага лекара Цэнтральнай гарадской лякарні Салікамска Андрэя Лук'янчанкі пачынаецца з праверкі электроннай пошты. І вось ужо трэці месяц краёвае Міністэрства аховы здароўя распавядае галоўнаму лекару Салікамскай лякарні, колькім пацыентам у тыдзень на участках яго клінікі паміраць, а колькім жыць, распавядае ў сваім рэпартажы выданне "Настоящее время".

«Нагадваем, што на адным тэрапеўтычным ўчастку не павінна быць перавышэння рэкамендаваных Міністэрствам аховы здароўя РФ паказанняў, а менавіта аднаго памерлага, і не больш за 11 выклікаў «хуткай» у тыдзень», - зачытвае прадпісанне ўстановы Лук'янчанка. - «З павагай, Медыцынскі інфармацыйны аналітычны цэнтр».

Са слоў лекара, дырэктыву аб «норме смерці» спусцілі ўсім кіраўнікам буйных клінік рэгіёну ў траўні 2016 года. Сам Лук'янчанка упэўнены, што гэта звязана са скарачэннем фінансавання. Выдаткі на фінансаванне «хуткай» сёлета зноў зрэзалі, і гэта скарачэнне Андрэй выпрабаваў па сабе: ён падпрацоўвае яшчэ і ў мясцовай «Хуткай дапамозе». Там кажуць, што Міністэрства аховы здароўя, імаверна, наважыла такімі лістамі стымуляваць участковых лекараў шчыльней працаваць з пацыентамі, каб тыя не выклікалі «хуткую».

Людміла Лук'янчанка, кіраўнік Салікамскай хуткай, - жонка Андрэя. Разам яны працуюць ужо 20 гадоў.

«Лепш, калі ўчастковы на ўчастку будзе добра працаваць з хранічнымі хворымі, каб не выклікаць «хуткую», - кажа яна. Але, напэўна, спачатку першаснае звяно трэба давесці да ўзроўню, каб яны ў стане былі гэта рабіць», - кажа Людміла.

Галоўны лекар станцыі Хуткай дапамогі Салікамска прытрымлівацца дырэктывы Міністэрства аховы здароўя пакуль не спяшаецца, і падначаленым не раіць. Нягледзячы на тое, што лекары прызнаюць, што смерці звыш дзяржплана караюцца штрафамі.

Людміла кажа, што не адправіць машыну на выклік, які будзе звыш чыноўніцкай «меры жыцця», яна не можа. Бо ў шпіталях Салікамска не стае тэрапеўтаў, якія павінны прымаць пацыентаў замест «хуткай».

«Я ведаю, што ў тэрапіі ў нас ніхто не павінен паміраць», - прызнае Любоў Цімашэнка, лекар-тэрапеўт. - «У нас аплата нізкая. І калі мне цяжкага хворага прывозяць, у мяне першы клопат - каб ён не памёр у мяне ні на якім этапе».

Фінансаванне гарадской лякарні ў Салікамску за апошнія два гады толькі афіцыйна знізілі на 42%. Рэдкія лекі для хворых лекарам часам даводзіцца купляць на «свае».

«Часам прыходзіцца самім купляць хвораму, лячыць жа трэба», - распавядае лекар-неўролаг Відадзі Доглараў. - «Лякарня была вялікая. Калі я прыехаў, 500 ложкаў было, а цяпер засталося 30».

Андрэй Лук'янчанка спрабаваў скардзіцца на дырэктыву аб «нормах смерці». Але ў Міністэрстве аховы здароўя, кажа лекар, яму ў прыёме адмовілі, як і карэспандэнтам «Настоящего Времени».

Пісьмова нам адказалі, што ў рассылцы два з паловай месяцы дапускалі «тэхнічную памылку», і працаўнік, які гэта рабіў, ужо пакараны. Дырэктыва, маўляў, насіла толькі рэкамендацыйны характар.

Затое вось Андрэю Лук'янчанку пасля ўсёй гэтай гісторыі прыстрашылі праверкамі ў лякарні, а яго жонцы даслалі дысцыплінарнае пакаранне і пазбавілі прэміі.

Міністарка аховы здароўя рэгіёну нават апублікавала запіс, дзе абвінаваціла мужа і жонку ў тым, што яны вядуць «сямейны бізнэс» на шпіталях Салікамска. Лук'янчанка кажа: пасля ўсяго гэтага, яму больш нічога не застаецца, як звольніцца. Заяву ён ужо напісаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках