29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС: Правяраем, ці вербаваў затрыманы ў менскім аэрапорце масквіч беларусаў у ІД

1
МУС: Правяраем, ці вербаваў затрыманы ў менскім аэрапорце масквіч беларусаў у ІД
ФОТА: REUTERS

Калі гэта падазрэнне не пацвердзіцца, няўдачлівага баевіка адправяць назад у Расею.

Расеец, які планаваў далучыцца да ІД, знаходзіцца пад вартай у Беларусі. Цяпер правяраюць, ці вербаваў ён беларусаў. Калі гэта падазрэнне не пацвердзіцца, мужчыну накіруюць у Расею. Ужо там ягоным дзеянням дадуць прававую ацэнку. Пра гэта tut.by распавялі ў галоўнай управе барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі.

Нагадаем, 26 ліпеня ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС затрымалі масквіча. Пад выглядам турыста ён планаваў трапіць у Турцыю, затым у Сірыю для ўдзелу ў баявых дзеяннях на баку ІД. У Менск ён прыехаў на аўтамабілі яшчэ 25 ліпеня.

27-гадовы маладзён нідзе не працаваў. Ён прыняў іслам і спавядаў яго радыкальную форму. Таксама прайшоў навучанне ў лагеры для падрыхтоўкі баевікоў. Паводле звестак ГУБАЗіК МУС, ён добра валодае халоднай і агнястрэльнай зброяй, баявымі тыпамі адзінаборстваў.

У дзеяннях мужчыны бачныя прыкметы складу злачынства, прадугледжанага арт. 132 (вярбоўка, навучанне, фінансаванне і выкарыстанне наймітаў) і арт. 133 (найміцтва) КК Беларусі. Калі падстаў для распачынання крымінальнай справы паводле гэтых артыкулаў не будзе, падазраванага перададуць расейскім праваахоўнікам.

Паводле інфармацыі аператыўнікаў, часцяком ІД вярбуе паслядоўнікаў у інтэрнэце, у тым ліку ў сацыяльных сетках. Зламыснікі прыцягваюць людзей рознага сацыяльнага статусу і ўзросту, нават дзяцей. Пры гэтым паслядоўнікі ІД з Расеі, вынікаючы да месцаў баявых дзеянняў, спрабуюць выкарыстоўваць Беларусь як транзітную тэрыторыю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках