24 красавiка 2024, Серада, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: падчас пажару на Гомельшчыне ўтварыўся смерч

2
Відэафакт: падчас пажару на Гомельшчыне ўтварыўся смерч

Пажар і смерч знішчылі вялікую частку ўраджаю.

Дзве пажарныя машыны, ратавальнікі ды работнікі гаспадаркі «Міхалоўскае-Агра» тушылі пажар на полі. Нечакана на месцы пажару ўтварыўся міні-смерч, паведамляе «Белсат».

Са словаў работнікаў гаспадаркі, прычынай пажару магла стаць іскра з глушыцеля грузавіка, які перавозіў жыта. Сухая салома імгненна загарэлася, кіроўца не здолеў з дапамогай аднаго вогнетушыцеля патушыць полымя.

Згарэла салома на плошчы блізу 5 гектараў і блізу 2 сотак жыта.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках