25 красавiка 2024, Чацвер, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крычаве правераць, наколькі справядліва налічвалі заробак асуджаным - «хімікам»

2
У Крычаве правераць, наколькі справядліва налічвалі заробак асуджаным - «хімікам»
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Бухгалтэрыю ПМК-266 правяраюць праз скаргі асуджаных крычаўскай «хіміі» на нізкі заробак.

Паводле пытанняў аплаты працы асуджаных папраўчай установы адкрытага тыпу №45 у Крычаве распачатая праверка ў бухгалтэрыі ПМК 266, паведамляе БелаПАН са спасылкай на начальніка ўстановы Аляксея Кашанскага.

26 ліпеня сваяк аднаго з асуджаных паведаміў, што за працу ў падрыхтоўцы Мсціслава да «Дажынак» асуджаныя атрымалі па 150 рублёў, у той час як вольнанаёмным плацяць па 500 рублёў. Гэта выклікала незадаволенасць асуджаных, якія абвясцілі байкот. Адміністрацыя ўстановы не выпусціла на працу 12 чалавек паводле падазрэння іх у арганізацыі страйку і пагражаючы адправіць у калонію.

Кашанскі зняпраўдзіў інфармацыю аб якім-небудзь страйку ва ўстанове і незаконным уздзеянні на асуджаных. Асуджаныя засталіся ва ўстанове на законных паставах - для высвятлення пытанняў, якія тычацца заробкі, заявіў начальнік ПУАТ №45. «Яны звярнуліся да адміністрацыі, каб разабрацца, у чым прычына. Ніхто іх не замыкаў», - адзначыў ён.

Са словаў начальніка ПУАТ, цяпер праводзіцца праверка правільнасці налічэння заробку асуджаным у бухгалтэрыі ПМК-266.

«Адзінае пытанне паўстала з нагоды арганізацыі і аб заробку. Больш нічога. Ніякага страйку не было. Гэтая інфармацыя скажоная», - заявіў Кашанскі. Ён адзначыў, што сёння раніцай асуджаныя не змаглі паехаць на працу ў Мсціслаў, бо, як паведамілі ў ПМК, зламаўся аўтобус.

«Нейкія зрухі пайшлі ў бок паляпшэння. Цяпер на іх не ціснуць», - паведаміў сваяк аднаго з асуджаных, адзначыўшы, што сувязь з ім падтрымліваецца праз мабільны тэлефон.

«На гэтым этапе нікога не шукаюць, нікога ні ў чым не вінавацяць», - сказаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках