19 красавiка 2024, Пятніца, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сярод уцекачоў у Бельгіі выяўленыя экстрэмісты з Расеі

4
Сярод уцекачоў у Бельгіі выяўленыя экстрэмісты з Расеі

Улады Бельгіі выявілі радыкалаў сярод мігрантаў, якія звярнуліся да іх з просьбай аб наданні прытулку ў гэтай краіне.

З 1 сакавіка гэтага года выяўлена 20 такіх асобаў, паведамляе newsru.com са спасылкай на бельгійскае выданне Het Laatste Nieuws.

У асноўным гэта мужчыны з Афганістана і Ірака, якія праявілі відавочныя прыкметы радыкалізму падчас знаходжання ў цэнтры для ўцекачоў. "Яны праглядалі на сваіх мабільных тэлефонах відэаролікі з прыкладамі гвалту "Ісламскай дзяржавы", сустракаліся з людзьмі, якія ваявалі ў Сірыі, або ўхвалялі атакі тэрарыстаў", - заявіў дзяржаўны сакратар у пытаннях надання прытулку і міграцыі Тэа Франкен.

Прынамсі, прыкметы радыкалізму заўважаныя ў васьмі афганцаў, чатырох іракцаў, траіх расейцаў (уключаючы чачэнцаў), дваіх палесцінцаў, а таксама сірыйцаў, касавараў і кітайца. Дзевяць з іх прыбылі ў Бельгію самі па сабе, пяцёра з'яўляюцца непаўналетнімі.

"Іх дасье перададзеныя ў пракуратуру і ў генеральны сакратарыят аб уцекачах", - прыводзіць выданне словы Тэа Франкена. У паведамленні адзначаецца, што частка гэтых людзей знаходзіцца ў турме, іншыя - у закрытых цэнтрах для ўцекачоў, трэція - на волі, але пад наглядам уладаў.

У сакавіку ў Бельгіі адбыліся буйныя тэракты. У сталіцы краіны Брусэлі 22 сакавіка прагучалі два выбухі: у аэрапорце і на станцыі метро "Маальбэк". У выніку нападаў загінулі 32 чалавекі. Бельгійскія спецслужбы за пяць дзён да тэрактаў атрымлівалі ад уладаў Нідэрландаў інфармацыю пра сувязі з тэрарыстамі братоў Ібрагіма і Халіда Бакраўі, якія ўчынілі выбухі, а таксама аб іх крымінальным мінулым. Аднак гэта не дапамагло прадухіліць гібель людзей.

У чэрвені бельгійскія спецслужбы папярэдзілі аб актывізацыі баевікоў і магчымых новых тэрактах у краіне. Паводле іх звестак, тэрарысты "ІД" ужо адправіліся ў краіны Еўропы з Сірыі. У якасці мэтаў тэрарыстаў называліся тры магчымыя месцы: вялікі гандлёвы цэнтр у Брусэлі, адна з рэстарацый якой-небудзь амерыканскай сеткі фастфуду і паліцэйскі пастарунак.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках