19 красавiка 2024, Пятніца, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атрад «Пагоня» запрашае беларусаў на фэст у Луцк

Атрад «Пагоня» запрашае беларусаў на фэст у Луцк

У якасці хэдлайнэра на фестывалі 5-7 жніўня выступіць беларускі гурт Brutto.

Акрамя таго, у рамках імпрэзы адбудзецца гутарка з лідарам «Маладога фронту» Змітром Дашкевічам. Таксама ў гутарках возьмуць удзел лідар палка «Азоў» Андрэй Білецкі, міністр культуры Украіны Яўген Нішчук, народная дэпутатка Надзея Саўчанка, старшыня Меджліса крымскататарскага народа Рафат Чубараў і іншыя.

Прыедуць на фэст і байцы атрада «Пагоня», якія апублікавалі відэазапрашэнне беларусам на канале Youtube.

Акрамя Brutto, хэдлайнэрамі фэсту сёлета будуць вядомыя ўкраінскія гурты «Тартак», «Анціціла», O.Torvald, Ролікс, Браты Гадзюкіны.

Да ўдзелу ў фэсце запрашаюцца толькі выканаўцы, творчасць якіх мае «праўкраінскі змест».

Але для беларускага гурта традыцыйна робіцца выключэнне. Раней на «Бандэрштаце» ўжо выступалі «Таварыш Маўзэр», Vinsent, «Сцяна», «Akute», «Terrakod» і «Brutto».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках