16 красавiка 2024, aўторак, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вышка ў Гародні, якая глушыла «Голас Амерыкі», абрынулася на дарогу

9

Адна з вышак-блізнят, «якія праславіліся» глушэннем заходніх радыёстанцый, абрынулася і цалкам перагарадзіла праезную частку вуліцы.

У выніку падзення сталёвай мачты вышынёй 124 метры, на шчасце, ніхто не пацярпеў. Выпадак адбыўся ў сераду, 27 ліпеня.

Да моманту прыезду на месца падзення журналістаў «Вечернего Гродно» сталёвыя рэшткі антэны ўжо перацягнулі на абочыну.

На другім баку дарогі яшчэ відаць свежая яма, а на асфальце – галінкі ад дрэў.

Рабочы, выдаючы газазваркай фантан іскраў, разразаў павалены ствол вышкі на дробныя фрагменты.

Агляд месца здарэння паказаў, што шкоду канструкцыя нанесла ў асноўным навакольнай інфраструктуры.

Так, не падлягаюць аднаўленню два пралёты бетоннай агароджы, сур'ёзна падрапаны ствол дрэва.

А калі перайсці за агароджу, то да ліку пацярпелых дададуцца кветкі і нечыя градка з бульбай.

Прараб Сяргей з СТАА «СБА Строрециклинг», які праводзіў дэмантаж вышкі, распавёў:

- Сёння мы спачатку дэмантавалі адну мачту. Яна шчасна ўпала ў бок Нёмана, яе часткова ўжо разрэзалі.

Потым заняліся іншай вышкай. Думалі, што яна ўпадзе ў бок гіпермаркета «Алмі» і дарогу не закране. Не выключалі магчымасці, што ствол усё ж такі зваліцца і на праезную частку. Таму выставілі двух чалавек па розныя бакі, каб яны спынілі рух на момант падзення.

Ніхто, на шчасце, не пацярпеў, а што тычыцца агароджы, дык гэта спадарожныя выдаткі, нічога страшнага. Усё адно вышка ўпала згодна з планам, яе падзенне было накіраваным.

Яшчэ як мінімум тыдзень нам спатрэбіцца, каб канчаткова распілаваць канструкцыі.

Самі вышкі належалі РУП «Беларускі радыётэлевізійны цэнтр». Выкананне работ даручылі берасцейскай фірме.

А вось план дэмантажу, які прайшоў экспэртызу, распрацоўвалі ў мясцовым інстытуце «Гроднагіпрабуд». Гэты ж інстытут распрацаваў план зносу такіх вышак у Магілёве і Баранавічах.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках