28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буйныя беларускія IT-бізнэсоўцы эмігруюць у Латвію

9
Буйныя беларускія IT-бізнэсоўцы эмігруюць у Латвію

Латвія, у адрозненне ад Беларусі, мае больш прывабныя ўмовы для вядзення бізнэсу.

Старшыня рады дырэктараў Групы кампаній Itransition Сяргей Гвардзейцаў пераязджае ў Рыгу. Ён - не першы з вядомых беларускіх праграмістаў, якіх пацягнула на Балтыку.

Прадпрымальнік, які займаецца з пачатку года стратэгічным развіццём холдынгу, «у сувязі з развіццём еўрапейскага кірунку бізнэсу будзе займацца адкрыццём латвійскага офісу-кампаніі, а таксама пытаннямі наладжвання стратэгічных сувязяў у рэгіёне», - растлумачылі «Ежедневнику» ў Itransition. Як адзначаюць у кампаніі, «Латвія цікавая найбуйнейшай беларускай IT-кампаніі прывабнымі ўмовамі для вядзення бізнэсу».

«Кампанія Itransition ужо даўно стала міжнароднай, 95% нашых кліентаў знаходзяцца за межамі Беларусі, - распавёў сам Сяргей Гвардзейцаў. - Мне даводзіцца часта бываць у іншых краінах і праводзіць там дастатковую колькасць часу. З апошніх 8 гадоў за межамі Беларусі мы правялі больш за 6 гадоў. Безумоўна, нам хацелася б праводзіць больш часу ў Менску. Аднак кампанія Itransition развіваецца, што мяне як кіраўніка не можа не радаваць. А развіццё - гэта заўсёды выклік, трэба быць да яго гатовым. Цяпер час ісці наперад, а не заставацца ў зоне камфорту».

У Itransition нагадалі, што раней пры непасрэдным удзеле Сяргея Гвардзейцава быў адкрыты і развіваўся офіс у ЗША. На гэты момант Itransition US уваходзіць у топ-500 самых хуткарослых бізнэсаў ЗША. Паводле сумы прыбытку Itransition цяпер займае 4 месца сярод іншых кампаній, якія ўваходзяць у ПВТ, паводле замоў з ЗША і 2-е - паводле замоў з Вялікабрытаніі.

Сяргей Гвардзейцаў - не першы з буйных беларускіх IT-бізнэсоўцаў, якія надумалі асталявацца ў Латвіі. У 2015 годзе таксама адышоў ад аператыўнага кіравання створанай ім кампаніяй SaM Solutions Андрэй Бахіраў. У 2015 годзе бізнэсовец пераехаў з сям'ёй з Мюнхена, дзе раней жыў, у новы дом у Юрмале.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках