23 красавiка 2024, aўторак, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: Нікога ад АГП не ўключылі ў выбарчыя камісіі ў Менску

4
Анатоль Лябедзька: Нікога ад АГП не ўключылі ў выбарчыя камісіі ў Менску
АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА
ФОТА: BELAPAN.BY

Са слоў лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі, з паўсотні чалавек улады так і не здолелі выбраць «патрэбнага» сябра камісіі.

Пра гэта піша «Наша ніва».

«Я таксама ішоў у чальцы камісіі, але не ўключылі нікога з 50 або 60 чалавек ад АГП, якія падавалі заявы ў сталіцы, - паведаміў Анатоль Лябедзька. - Я ўважаю гэта за індыкатар. Бо шмат гаварылася і ў краіне, і за яе межамі аб пэўнай лібералізацыі. Але фармаванне камісій - гэта «лакмусавая папера», якая кажа, ці ёсць гэтыя змены. І мы бачым, што змен няма, усё на тым жа ўзроўні, што і дзесяць, дваццаць гадоў таму».

Дарэчы, надоечы Ілля Дабратвор распавёў, што ягонай жонцы і іншым патэнцыйным чальцам камісій ад незалежнага прафзвязу РЭП тэлефанавалі з Менскага райвыканкама і спрабавалі адгаварыць ад удзелу ў «выбарах».

Як стала вядома, з 21 чалавека, што падавалі заявы ад прафзвязу РЭП, у камісіі прайшлі толькі трое. Жонкі Дабратвора сярод іх няма - ёй адмовілі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках