26 красавiка 2024, Пятніца, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі прапанавалі выключыць з КК «сямейныя пабоі»

17
У Расеі прапанавалі выключыць з КК «сямейныя пабоі»

У Расеі могуць выключыць пабоі ў дачыненні да блізкіх асоб з ліку крымінальных злачынстваў і перавесці іх у разрад адміністрацыйных правапарушэнняў.

Адпаведны законапраект занесены 27 ліпеня ў Дзяржаўную думу. Ініцыятыва належыць сенатарцы Алене Мізулінай, вядомай адыёзнымі заявамі і законапраектамі, паведамляе "Еўрарадыё".

Як паведамляе прэс-служба Мізулінай, якую цытуюць расейскія СМІ, "пабоі ў дачыненні да сямейнікаў і іншых блізкіх асоб павінны быць аднесеныя да адміністрацыйных правапарушэнняў".

Нядаўна ў Расеі дэкрыміналізавалі пабоі, якія не чыняць шкоды здароўю, і нявыплату аліментаў. Але пры гэтым пакуль захоўваецца крымінальная адказнасць за "сямейныя пабоі". Мізуліна назвала такую рэдакцыю закона антысямейнай, маўляў, за ўдар можна атрымаць "таўро крымінальніка".

Пункт пра пабоі, нанесеныя блізкім, быў уведзены пад ціскам праваабаронцаў, якія ўпэўненыя, што дэкрыміналізацыя такіх з'яў можа прывесці да росту хатняга гвалту.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках