20 красавiка 2024, Субота, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва рыхтуе ноту Беларусі ў сувязі з НЗ на Астравецкай АЭС

8
Літва рыхтуе ноту Беларусі ў сувязі з НЗ на Астравецкай АЭС

Урад Літвы мяркуе, што Беларусь не гарантуе бяспеку БелАЭС.

Літва мае намер уручыць Беларусі ноту з просьбай падаць вынікі расследавання ў сувязі з інцыдэнтам на Беларускай АЭС БелАЭС, Астравец, якая будуецца недалёка ад Літвы, піша interfax.by.

"Накіравалі ноту з нагоды інфармацыі пра расследаванне інцыдэнту", - сказаў у сераду агенцтву BNS міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус.

Міністэрства энэргетыкі Беларусі ў аўторак прызнала, што ў гэтым месяцы пры будаўніцтве АЭС "няштатная сітуацыя адбылася на пляцоўцы захоўвання корпуса рэактара пры правядзенні такелажных работ яго перамяшчэння ў гарызантальнай плоскасці".

Аднак больш падрабязна афіцыйныя ўлады паведамленні СМІ пра меркаванае падзенне агрэгата вагой больш за 300 тон з вышыні некалькі метраў не каментуюць.

Беларуская АЭС будуецца ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласці паводле расейскага праектаа "ВВЭР-1200". Яна будзе складацца з двух энэргаблокаў магутнасцю 1200 МВт кожны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках