19 красавiка 2024, Пятніца, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэра Рыгі аштрафавалі за расейскую мову ў сацсетках

15
Мэра Рыгі аштрафавалі за расейскую мову ў сацсетках

Цэнтр дзяржаўнай мовы Латвіі пастанавіў аштрафаваць мэра Рыгі Ніла Ушакова за выкарыстанне расейскай мовы ў сацыяльных сетках.

Пра гэта паведаміў Ушакоў у сваім "Фэйсбуку", паведамляе расейская служба BBC.

Мэр паведаміў, што даведаўся пра штраф ад журналістаў, а не ад самога цэнтра. Гаворка ідзе пра старонку рыжскага заканадаўчага сходу ў "Фэйсбуку", "Твітэры" і "Інстаграме".

На думку Ушакова, гэтая пастанова цэнтра незаконная, бо закон аб дзяржаўнай мове не закранае пытанні стасункаў чыноўнікаў з грамадзянамі ў замежных сацыяльных сетках.

Са слоў Ушакова, Рыжская дума і далей будзе размяшчаць абвесткі на расейскай, ангельскай і латышскай мовах.

9 траўня 2015 года Ушакоў выступіў з прамовай, прымеркаванай да Дня Перамогі, на расейскай мове. У СМІ ён патлумачыў гэты крок тым, што хацеў падтрымаць расейскамоўнае насельніцтва, меркаванне якога часта ігнаруецца афіцыйнымі ўладамі.

Прамова Ушакова тады прыцягнула да яго ўвагу Цэнтра дзяржаўнай мовы. Аднак Ушакоў патлумачыў, што мерапрыемства было арганізаванае грамадскай арганізацыяй. Такім чынам, мэр сваім выступам на расейскай мове не парушыў заканадаўства краіны.

Ушакоў займае пасаду мэра Рыгі з 2009 года. Ён свабодна гаворыць на расейскай, латышскай і ангельскай мове.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках