20 красавiка 2024, Субота, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замахоўца на прэзідэнта ЗША Рэйгана выпусцілі з лякарні

Вырак быў прыняты судом на падставе медыцынскіх высноў.

Джон Гінклі-малодшы, які ўчыніў у 1981 годзе ўзброены напад на 40-га прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана, у жніўні будзе адпушчаны на волю з псіхіятрычнай лякарні, дзе ён правёў апошнія 35 гадоў, перадае расейская служба BBC.

ФОТА: AP

Раней Гінклі было дазволена штомесяц праводзіць па 17 дзён у доме ягонай маці ў штаце Вірджынія.

Замах на Рэйгана быў учынены толькі праз 69 дзён пасля ягонага ўступлення на прэзідэнцкую пасаду.

30 сакавіка 1981 года Гінклі пачаў страляніну з пісталета па Рэйгане і суправаджальным асобам у той момант, калі яны выйшлі на вуліцу з вашынгтонскага гатэля Hilton, дзе праходзіла акцыя з удзелам кіраўніка дзяржавы.

ФОТА: AP

Куля, прабіўшы грудную клетку Рэйгана, прайшла за паўтары сантымэтры ад сэрца прэзідэнта і затрымалася ў лёгкім. Яе здалелі дастаць толькі пасля чатырохгадзіннай аперацыі.

Акрамя Рэйгана, цяжкія раны атрымалі прэс-сакратар Белага дома, агент сакрэтнай службы і паліцыянт.

Гінклі быў прызнаны бессвядомым, што не ўсведамляе сваіх дзеянняў, і накіраваны на лячэнне ў псіхіятрычны шпіталь у Вашынгтоне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках