19 красавiка 2024, Пятніца, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Падступны» падатак: куды беларусы аддаюць траціну свайго заробку

91
«Падступны» падатак: куды беларусы аддаюць траціну свайго заробку

Чым дрэнны падатак, якім незадаволеныя беларускія прадпрымальнікі?

У ліпені група «іпэшнікаў» звярнулася ў Міністэрства эканомікі з патрабаваннем змяніць парадак выплаты ўзносаў у Фонд працы і сацыяльнай абароны. Гэта падзея была амаль незаўважаная большасцю грамадзян Беларусі. Між тым, гэты падатак лічыцца адным з найбольш «падступных» і наўпрост закранае кожнага беларуса, які працуе.

Да прыкладу, калі сярэднестатыстычны работнік зарабляе ў месяц 500 новых беларускіх рублёў, то з гэтай сумы 175 рублёў ён абавязаны аддаць у ФСАН. І аддае - прычым, штомесяц! Праўда, часцей за ўсё, пра гэта нічога не ведае, бо ад яго імя гэты падатак плаціць працадаўца.

- У Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва акумулюецца прыблізна 10% ад УБП або трэць ад кансалідаванага бюджэту краіны, - тлумачыць «Салiдарнасцi» кіраўнік праекта «Кошт Ураду» Уладзімір Кавалкін. - Асноўныя крыніцы даходу фонду - гэта розныя датацыі з рэспубліканскага бюджэту і выплаты, якія робяць грамадзяне.

Са слоў экспэрта, тэарэтычна гэтыя грошы павінны траціцца на выплату пенсій і дапамог, аднак дакладна сказаць, як менавіта расходуецца гэтая велізарная сума, нікому, акрамя чыноўнікаў, не вядома.

- Гэты фонд, на жаль, не публікуе ніякай інфармацыі пра тое, адкуль ён атрымлівае грошы, і як ён іх расходуе, - тлумачыць Уладзімір Кавалкін. - Гэта значыць, там няма дэталізаваных артыкулаў - мы не можам паглядзець, колькі грошай ідзе тым ці іншым катэгорыям грамадзян, напрыклад, сілавікам. Гэтыя звесткі застаюцца закрытымі.

Таксама суразмоўца «Салiдарнасцi» уважае, што сам па сабе падатак вельмі высокі і цалкам не стымулюе бізнэс выплачваць гэтую суму:

- Ён велізарны - і бізнэс імкнецца адысці ад гэтага падатку, выплачваючы заробкі "ў канвертах". Патрэбна зразумелая і адкрытая сістэма, каб людзі разумелі, што гэтыя грошы сыходзяць не ў нейкія незразумелыя структуры, а рэальна вернуцца ў выглядзе пенсій і дапамог. Трэба зацікавіць грамадзян, каб яны не адчувалі, што гэта нейкая чарговая прымусовая даніна, а магчымасць рэальнага ашчаджання грошай.

На жаль, пакуль праблема выплаты праславутых «сацыяльных» узносаў, хвалюе толькі прадстаўнікоў бізнэсу. У той час як большасць грамадзян Беларусі забываюць пра сваю ролю падаткаплацельшчыкаў, якія павінны не толькі адлічваць грошы на ўтрыманне дзяржавы, але і мае права спытаць, як менавіта яны трацяцца.

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках