20 красавiка 2024, Субота, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цана нафты Brent засталася ніжэйшай за $44

3
Цана нафты Brent засталася ніжэйшай за $44

Цэны нафты спрабуюць аднавіцца ў чацвер пасля рэзкага падзення ў папярэднія дні.

Аднак рынак па-ранейшаму знаходзіцца пад уздзеяннем негатыўных чаканняў праз росту запасаў сыравіны.

Цана вераснёўскіх ф'ючэрсаў нафты Brent на лонданскай біржы ICE Futures да 07:55 паводле менскага часу вырасла на 0,4% - да $43,63 за барэль, паведамляе Інтэрфакс.

У сераду цэны Brent упалі на 3,1%, да $43,47 на біржы ICE Futures Europe. Гэта стала мінімальным узроўнем закрыцця з 18 красавіка.

Цана ф'ючэрса нафты WTI на верасень на таргах Нью-ёркскай таварнай біржы (NYMEX) паднялася дагэтуль на 0,4% - да $42,10 за барэль.

Запасы нафты ў ЗША на мінулым тыдні выраслі на 1,67 барэляў, а рэзервы бензіну павялічыліся на 452 тыс. барэляў. Апытаныя S&P Platts экспэрты чакалі, наадварот, зніжэння запасаў нафты на за 2,6 млн барэляў, бензіну - на 700 тыс. барэляў.

Акрамя перавытворчасці самой нафты, на чаканні негатыўна ўплываюць звесткі пра лішак бензіну на рынку. НПЗ назапасіліся сыравінай у перыяд нізкіх цэн, пры гэтым попыт на нафтапрадукты хоць і застаецца высокім, але ён ніжэйшы за аб'ёмы вытворчасці. У выніку запасы бензіну ў свеце дасягнулі цяпер прыкладна 500 млн барэляў, ацэньваюць экспэрты Citigroup Inc., цэны на АЗС у ЗША - на самым нізкім узроўні з лета 2004 года (з улікам сезоннага фактару), а рэзервы бензіну на амерыканскім рынку цяпер на 11% вышэй, чым год таму.

BP PLC у сваёй справаздачы паведаміла, што рэнтабельнасць вытворчасці нафтапрадуктаў упала на яе НПЗ да мінімальнага ўзроўню з 2010 г. Гэта таксама зніжае стымулы да нарошчвання вытворчасці ў нафтаперапрацоўцы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках