19 красавiка 2024, Пятніца, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Япрынцаў: Мая дзель у «Трайпл» складала $100 мільёнаў

21
Япрынцаў: Мая дзель у «Трайпл» складала $100 мільёнаў

На судзе Япрынцаў-старэйшы заявіў, што ягонай дзелі ў кампаніі Чыжа было б дастаткова для выплаты ўсіх запазычанасцяў.

У судзе Цэнтральнага раёну Менску доўжыцца разгляд рэзананснай справы паводле абвінавачвання ў махлярстве Уладзіміра і Казбека Япрынцавых і Аляксандра Арабяна. У чацвер прадоўжыўся допыт Уладзіміра Япрынцава.

Пытанні абвінавачанаму задаў пацярпелы Юры Савяк, паведамляе tut.by:

- У мяне адно пытанне - грошы будуць вяртацца? Дзель мяне не цікавіць.

- Калі вы сцвярджаеце, што грошы не Маміяшвілі, будзем садзіцца і размаўляць, - адказаў Япрынцаў.

- Дзель зваротная - ты яе атрымаеш назад!

- Толькі тады яна каштавала 300 млн даляраў, а цяпер невядома колькі, - прагучала рэпліка з залы.

- Усё будзе, як дамаўляліся! Я збіраўся і збіраюся аддаваць грошы! Я калі-небудзь па-іншаму рабіў?

- Гэта ўсё іхняя хлусня (Казбека і Арабяна)... Пад 12% гадавых прыцягнутыя грошы! Я выплачваю завінавачанасць! - абураўся Савяк.

Адвакат Япрынцава Сяргей Буякевіч пацікавіўся ў падабароннага, «чаму Чыж кажа, што ў вас ёсць афшорныя кампаніі, калі ведаў, што ў вас іх няма?»

- Гэта пытанне выхавання і прыстойнасці. Думаю, хацеў мяне надзейней сюды...

- У вас якая была мэта пры напісанні гарантыйных лістоў?

- Падтрымаць сына. Я гэтага не хаваў і не хаваю. Мне сказалі, грошы Маміяшвілі, Аксенцьева і [ягонай жонкі] Надзеі, дзель трэба перапісаць на іх. Я спадзяваўся і спадзяюся, што калі разлічуся, вернуць і дзель, і мае распіскі на 33 млн даляраў.

- Юра, - звярнуўся Япрынцаў да Савяка, - я разумею, што табе трэба перавесці грошы на кампанію, я б усё для гэтага зрабіў. Але вы прымушаеце мяне абараняцца! Не магу я прызнаць, што Другую сусветную пачаў!

На пытанне, колькі грошай паспеў вярнуць Маміяшвілі і кампаніі, Япрынцаў адказаў: «1,3 млн даляраў аддаў праз сяброў, былі тады Савяк і Маміяшвілі, усяго 1,55 млн даляраў аддаў».

- У верасні я б пачаў вам плаціць - продаж «Кэмпінскі» быў - усё было на фінішнай прамой, але калі нас пасадзілі... Дзель перааформілі 19 жніўня - ужо без нас нейкім чароўным чынам усе сарвалася.

Раней паведамлялася, што дакументы для пераафармлення дзелі Япрынцава ў «Трайпл» пачалі падпісваць у ліпені 2015 года.

На пытанне адваката аб кошце дзелі Япрынцаў адказаў:

- Думаю, мінімум 100 млн мая дзель каштавала. Мінімум. Яна ўсё акупала. Таму і не прасілі маю дзель у «Трайплфарм», «Ракаўскім бровары», іншых кампаніях, дом мой не прасілі.

Як раней паведамлялася, 4 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся суд паводле справы Уладзіміра і Казбека Япрынцавых і Аляксандра Арабяна. Яны абвінавачваюцца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч 4 арт 209 Крымінальнага кодэкса, - «Махлярства». Артыкул прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Адзін з пацярпелых - які пражывае ў Польшчы 36-гадовы дырэктар кампаніі «Газтранс» Андрэй Рабцэвіч, якому абвінавачаныя павінны былі паставіць паліва на 3 млн даляраў: грошы атрымалі, але абавязанні не выканалі.

Другі пацярпелы - вядомы спартыўнымі поспехамі Андрэй Міхневіч, шкода якога складае 440 тысяч даляраў.

Асноўны пацярпелы, расейскі бізнэсовец Юрый Савяк, страціў 27 млн даляраў. Ён ужо даў сведчанні ў судзе.

Атрыманыя грошы абвінавачаныя выдаткоўвалі на ўласныя патрэбы, у тым ліку на вяртанне запазычанасцяў і выкананне папярэдніх абавязанняў перад іншымі асобамі і суб'ектамі гаспадарання. У тым ліку, як агучвалася ў судзе, гаворка ідзе пра спробы «закрыць» завінавачанасцяў Япрынцава-малодшага ад няўдалых угод на «Форэксе».

Паводле ацэнкі, якая была агучаная дзяржабвінаваўцам, афшорныя кампаніі Strawfield і Edena, звязаныя з абвінавачанымі, фактычна вялі сваю фінансавую і гаспадарчую дзейнасць паводле прынцыпу фінансавай піраміды.

Як раней паведамлялася, суўладальнік холдынгу «Трайпл» Уладзімір Япрынцаў і ягоны сын былі затрыманы 11 жніўня 2015 года. КДБ афіцыйна пацвердзіў затрыманне бізнэсоўцаў толькі ў снежні. Кіраўнік Камітэта дзяржбяспекі Валерый Вакульчык паведаміў журналістам, што заява аб супрацьпраўнай дзейнасці Уладзіміра Япрынцава паступіла ў КДБ летам 2015 году ад беларускага бізнэсоўца Юрыя Чыжа і двух яго партнёраў з Расеі. Пазней быў затрыманы і сам Юрый Чыж.

Як высветліў «Ежедневник», на пачатак лютага 2016 года ў галаўной кампаніі холдынгу ТАА «Трайпл» Юры Чыж быў уласнікам кантрольнага пакета - 66,5%. Астатняя дзель найбуйнейшага шматпрофільнага прыватнага холдынгу Беларусі, спачатку належала Япрынцаву-старэйшаму, была пароўну падзеленая паміж вядомымі расейцамі - Іосіфам Аксенцьевым і Міхаілам Маміяшвілі (па 16,75%).

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках