29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забойца Міхаіла Пішчэўскага атрымаў 3 гады калоніі

22
Забойца Міхаіла Пішчэўскага атрымаў 3 гады калоніі
ФОТА: SVABODA.ORG

У Цэнтральным судзе Менску 28 ліпеня абвесцілі прысуд у справе аб забойстве гея Міхаіла Пішчэўскага.

Забойцу гея Міхаіла Пішчэўскага прысудзілі да 3 гадоў пазбаўлення волі. Таксама ён павінен выплаціць 20 тысяч кампенсацыі за маральныя страты: 10 тысяч - маці забітага і па 5 тысяч - сястры і брату, паведамляе «Радыё Свабода».

Напярэдадні пракурор папрасіў для абвінавачанага ў забойстве Дзмітрыя Лукашэвіча 3 гады зняволення.

Лукашэвіч прызнаў сябе вінаватым у хуліганстве, вынікам якога стала смерць чалавека, і не адмаўляе, што ўдарыў Пішчэўскага, бо варожа ставіўся да яго, як да гея.

Міхаіл Пішчэўскі памёр 27 кастрычніка 2015 года ва ўзросце 35 гадоў.

25 траўня 2014 года каля менскай кавярні «Андэрворлд» адбыўся канфлікт, у выніку якога Міхаіла Пішчэўскага збіў Дзмітрый Лукашэвіч.

Гэта другі працэс паводле справы аб смерці Міхаіла. Згодна з леташнім прысудам Лукашэвіч атрымаў 2 гады і 8 месяцаў, з якіх адбыў за кратамі амаль год і быў вызвалены паводле амністыі.

Пракуратура вярнула справу на новы разгляд пасля смерці Міхаіла Пішчэўскага ў канцы 2015 года.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках