24 красавiка 2024, Серада, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Малады фронт» запускае ўласнае радыё

6
«Малады фронт» запускае ўласнае радыё

Інтэрнэт-радыёканал называецца «MF-FM».

Пакуль ён працуе ў тэставым рэжыме, грае толькі музыку, але актывісты абяцаюць, што неўзабаве дададуцца радыёперадачы.

Інфармацыя пра гэта з'явілася 27 ліпеня на сайце «Маладога фронту»:

«Сёння, у гадавіну прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, запускаем беларускі радыёканал ў інтэрнэце. Маем амбіцыі адкрыць звычайную радыёстанцыю. Нават тэхнічна гэта магчыма ўжо цяпер (праўда, на жаль, не з Беларусі)».

Мэта, якую паставілі перад сабой актывісты, - запусціць сціплы, але паўнавартасны праект радыёстанцыі «MF-FM» у інтэрнэце і паглядзець, як адрэагуе на гэта мэтавая аўдыторыя.

«Хочам бачыць адметнай асаблівасцю нашага радыёканала беларускасць і прынцыповасць. Будзем прайграваць толькі беларускую музыку, без дыферэнцыяцыі па мове, а выканаўцы павінны быць толькі з Беларусі. Плануем размяшчаць толькі якасныя песні. Мы мяркуем, што наша краіна мае дастаткова музыкаў розных стыляў і іх часта незаслужана абыходзяць увагай», - гаворыцца ў паведамленні «Маладога фронту».

Радыё пакуль працуе ў тэставым рэжыме: цяпер там круціцца толькі музыка. Але неўзабаве дададуцца радыёперадачы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках