18 красавiка 2024, Чацвер, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прагляд балансу на картках «Беларусбанка» стане платным

70
Прагляд балансу на картках «Беларусбанка» стане платным
Фота: kp.by

Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 1 жніўня.

Як паведамілі charter.97.org ў прэс-службе ААТ «АСБ Беларусбанк», сума аплаты будзе залежаць ад таго, у абсталяванні якога банка будзе прагледжаны баланс.

- У банкаматах і інфакіёсках ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «БПС-Ашчадбанк», ААТ «Белінвестбанк» у залежнасці ад валюты рахунку давядзецца заплаціць 10 капеек (або 1000 недэнамінаваных рублёў); 0,1 даляра ЗША (еўра) або 5 расейскіх рублёў;

- У прыладах іншых банкаў-рэзідэнтаў - 50 капеек (5 000 недэнамінаваных рублёў); 0,3 даляра ЗША (еўра) або 20 расейскіх рублёў;

- У банкаматах і інфакіёсках банкаў-нерэзідэнтаў - 1 беларускі рубель (10 000 недэнамінаваных рублёў); 0,5 даляра ЗША (еўра) або 35 расейскіх рублёў.

Як растлумачылі ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь, да банкаў-рэзідэнтаў належаць банкі, зарэгістраваныя ў Беларусі. Да нерэзідэнтаў - банкі, зарэгістраваныя ў іншых краінах.

Пры гэтым у інфакіёсках і банкаматах Беларусбанка і раней бралася плата за прагляд балансу на «чужых» картках. Напрыклад, трымальнікі картак «Белівестбанка» за паслугу плацілі 10 капеек (1000 недамінаваных рублёў).

Трымальнікі картак Беларусбанка, як і раней, змогуць даведацца пра баланс без збірання платы: у банкаматах, інфакіёсках ААТ «АСБ Беларусбанк», праз Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, SMS-банкінг, ТБ-банкінг, з дапамогай SMS-абвесткі і ў кругласутачнай сэрвіснай службе праз тэлефон 017-299-25-23.

У прэс-службе ААТ «АСБ Беларусбанк» падкрэслілі, што за зняцце наяўных грашовых сродкаў з картак Беларусбанка ў банкаматах ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «БПС-Сбербанк», ААТ «Белінвестбанк» плата спаганяцца не будзе.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках