25 красавiка 2024, Чацвер, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З акна музычнага каледжа ў Менску выпала жанчына

1
З акна музычнага каледжа ў Менску выпала жанчына
ФОТА З САЙТА ONLINER.BY

Папярэдняя версія здарэння - суіцыд.

Раніцай 28 ліпеня ў двары Рэспубліканскага музычнага каледжа ў Менску знайшлі цела пажылой жанчыны з прыкметамі падзення з вышыні. Пра гэта tut.by распавялі ў прэс-службе ўправы Следчага камітэта Менску.

«Цяпер супрацоўнікі цэнтральнай раённай управы СК працуюць на месцы выяўлення цела жанчыны з прыкметамі падзення з вышыні. Загінулая 1948 года нараджэння, працавала вахцёрам у гэтым каледжы. Паводле папярэдніх звестак, раніцай яна выпала з акна верхняга паверха. Папярэдняя версія здарэння - суіцыд», - распавёў афіцыйны прадстаўнік управы СК Менску Аляксей Клімовіч.

Высвятляюцца абставіны інцыдэнту, апытваюцца сведкі і супрацоўнікі ўстановы, прызначаны шэраг экспэртыз.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках