19 красавiка 2024, Пятніца, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аланд стварае ў Францыі нацыянальную гвардыю

1
Аланд стварае ў Францыі нацыянальную гвардыю
Франсуа Аланд

У Францыі для абароны жыхароў ад тэрарыстычных нападаў будзе створаная нацыянальная гвардыя.

Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Франсуа Аланд, паведамляе BBC.

Як удакладніў лідар Францыі, нацыянальная гвардыя будзе сфармаваная з дзейнага рэзерву паліцыі і жандармерыі. Асноўнай задачай новай структуры будзе забеспячэнне абароны насельніцтва краіны ад нападаў тэрарыстаў.

Кансультацыі ў парламенце з нагоды стварэння нацгвардыі пачнуцца ў верасні. Са словаў Аланда, новая структура павінна быць створаная як мага хутчэй, каб абараніць французаў.

Нацыянальная гвардыя ўпершыню была створаная ў Францыі ў 1789 годзе для абароны вынікаў рэвалюцыі. У 1872 годзе яна была распушчаная.

За апошнія некалькі гадоў у Францыі адбылося некалькі значных тэрарыстычных нападаў. Толькі ў ліпені гэтага года ў краіне зафіксаваныя адразу два такія выпадкі.

14 ліпеня на Ангельскай набярэжнай у Ніцы Махамеда Булель наўмысна заехаў на грузавіку ў натоўп, які святкаваў Дзень узяцця Бастыліі. У выніку нападу загінулі 84 чалавекі, блізу 300 атрымалі раненні. Адказнасць за напад ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».

У аўторак у прыгарадзе Руана на поўначы Францыі пры захопе царквы двума ісламістамі быў забіты 84-гадовы святар Жак Амелі, цяжкія раненні атрымаў адзін з вернікаў. Паліцыянты вызвалілі закладнікаў, застрэліўшы абодвух нападнікаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках