25 красавiка 2024, Чацвер, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель: Уцекачы-тэрарысты - гэта здзек над людзьмі, якія ім дапамагаюць

5
Мэркель: Уцекачы-тэрарысты - гэта здзек над людзьмі, якія ім дапамагаюць
Ангела Мэркель

Падчас выступу перад журналістамі канцлерка Нямеччыны выказалася за прыняцце антытэрарыстычных захадаў на ўзроўні Еўрапейскага Звязу.

Ісламісцкія напады ў Нямеччыне будуць старанна расследаваныя, паабяцала канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель на прэс-канферэнцыі ў Берліне ў чацвер, 28 ліпеня. «Напады ўцекачоў у Нямеччыне - гэта здзек над тымі людзьмі, якія ім дапамагаюць, над тымі мігрантамі, якія сапраўды маюць патрэбу ў абароне», - заявіла кіраўніца нямецкага ўрада.

Аднак, яна падкрэсліла, што Нямеччына прадоўжыць прытрымлівацца сваёй канстытуцыі і даваць прытулак тым, хто бяжыць ад вайны, як таго патрабуе канвенцыя аб уцекачах, паведамляе Deutche Welle.

Яна выступіла за прыняцце антытэрарыстычных захадаў на еўрапейскім узроўні. «Там, дзе ёсць прабелы, мы павінны дзейнічаць. Мы зробім усё магчымае для таго, каб абараніць бяспеку ў свабоднай дэмакратычнай краіне», - сказала Мэркель.

Федэральная канцлерка прадставіла план з дзевяці пунктаў для паляпшэння сітуацыі з бяспекай. Яна пералічыла захады для гарантавання бяспекі ў Нямеччыне і Еўропе, такія як стварэнне цэнтральнай інфармацыйнай сістэмы аб уцекачах у ЕЗ і сістэмы ранняга папярэджання аб магчымых тэрарыстычных пагрозах з боку радыкалаў, дазвол на выкарыстанне бундэсвэра ў аперацыях унутры краіны і пашырэнне прэвентыўных захадаў.

Мэркель асабліва падкрэсліла неабходнасць прыняцця закона аб гандлі зброяй на ўзроўні Еўразвязу. Яна таксама адзначыла важнасць інтэграцыі ўцекачоў, барацьбу з прычынамі ўзнікнення вялікай колькасці мігрантаў і барацьбу з тэрарызмам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках