28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У МУС перадалі патрабаванне спыніць фальсіфікацыі

4
У МУС перадалі патрабаванне спыніць фальсіфікацыі

Анатоль Лябедзька і Віталь Рымашэўскі перадалі зварот у МУС.

А 15 гадзіне 28 ліпеня каля будынка Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі (Гарадскі Вал, 4) адбыўся пікет, у якім бралі ўдзел лідары АГП і БХД Анатоль Лябедзька і Віталь Рымашэўскі, а таксама «спікеры» Аб'яднанай грамадзянскай партыі, якія вылучаюцца кандыдатамі ў дэпутаты «парламенту» ў Менску, паведамляе «Радыё Свабода».

Удзельнікі пікету перадалі ў МУС зварот з патрабаваннем, каб міліцыя спыняла спробы фальсіфікацый, не ціснула на апазіцыю і не займалася самавольствам, а абараняла закон. Яны трымалі ў руках партрэт маці зніклага міністра Захаранкі.

Затрыманняў не было.

Як распавёў Рымашэўскі, пасля сыходу журналістаў чалец участковай камісіі 105 акругі Андрэй Есьман кінуўся з кулакамі на ўдзельнікаў пікету. Ён сказаў, што нібыта паступіла паведамленне, што пікетоўцы не вытрымалі дыстанцыю ад адміністрацыйнага будынка: замест належных 50 метраў стаялі за 45 метраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках