20 красавiка 2024, Субота, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус прайшоў 102 км і схуднеў на 10 кг, каб злавіць усіх пакемонаў

3
Беларус прайшоў 102 км і схуднеў на 10 кг, каб злавіць усіх пакемонаў

Усяго ў гульні на гэты момант даступны 151 пакемон.

Карыстальнік Twitter пад нікам loroG апублікаваў скрыншот свайго «пакедэкса» ў гульні Pokemon Go. У ім зарэгістравана 145 пакемонаў, якіх удалося злавіць маладому чалавеку. Ён кажа, што за час палявання прайшоў больш як 102 кіламетры і схуднеў на 10 кг, піша onliner.by.

Шырока вядома, што ў гульні Pokemon Go досыць рэдкіх пакемонаў, якіх можна адшукаць толькі ў пэўных рэгіёнах. Аднак хлопцу пашанцавала - рэгіянальныя кішэнныя монстры вылупіліся з яек, адкрываюцца пасля пэўнай пройдзенай гульцом адлегласці. Усяго ў гульні на гэты момант даступны 151 пакемон, аднак шасцёра з іх з'яўляюцца легендарнымі і сустракаюцца вельмі рэдка.

Раней нямецкі карыстальнік здолеў дасягнуць 40-га ўзроўню ў гульні. А потым звярнуўся да распрацоўнікаў з просьбай выдаліць яго рахунак, бо для прапампоўкі карыстаўся чытэрскія ўтылітамі, што падмянялі звесткі ягонага GPS.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках