29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таксісты гатовыя правесці агульнанацыянальны страйк

27
Таксісты гатовыя правесці агульнанацыянальны страйк
ФОТА З САЙТА 24MINSK.BY

Перавозчыкі пратэстуюць супраць высокіх тарыфаў ад дыспетчарскіх службаў.

Прафесійны саюз таксістаў «Цэнтр» прапануе сталічным перавозчыкам правесці 29-га ліпеня агульнанацыянальны выхадны і выказаць так пратэст дыспетчарскім службам супраць несправядлівых, на думку сябраў аб'яднання, тарыфаў на перавозкі.

«Пакуль гэта выхадны дзень - гэта не страйк. Страйк можна прад'явіць наймальніку. Сёння дыспетчарскія службы не з'яўляюцца нашымі наймальнікамі, яны проста прадаўцы званкоў. Тыя ўмовы, у якія сёння паставілі таксі, - гэта не парадак, гэта поўнае бязладдзе, якое проста прыкрываецца словам «парадак», - заявіў у інтэрв'ю «Белсату» лідар прафсаюза Аляксандр Стахоўскі.

Асноўная прэтэнзія таксістаў - высокія кошты за адзін заказ ад дыспетчарскай службы сумаю 1 дэнамінаваны рубель.

«З чаго складаецца такая сума - незразумела. Пры гэтым мы не можам паставіць свой тарыф, зыходзячы са сваіх выдаткаў.

Дыспетчарскія сёння проста здзекуюцца з таксістаў, іх пазбаўляюць працы, выкідваюць на вуліцу», - распавядае Стахоўскі.

Са слоў лідара прафсаюза таксістаў, у будучыні імаверная агульнанацыянальная забастоўка таксістаў.

«Па ўсёй краіне такая сітуацыя», - кажа Стахоўскі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках