20 красавiка 2024, Субота, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіста аштрафавалі за выкрыванне міліцэйскага самавольства

6

У Лоеве міліцыянты збілі Канстанціна Жукоўскага і склалі на яго пратакол.

Незалежнага журналіста з Гомеля Канстанціна Жукоўскага аштрафавалі на тры базавыя велічыні - 63 рублі. Лоеўскі раённы суд прызнаў яго вінаватым у дробным хуліганстве, паведамляе «Белсат».

Са слоў Жукоўскага, падставай для абвінавачвання стала брутальнае затрыманне. Міліцыянты яго збілі, але пратаколы склалі на журналіста. Цяпер жа, кажа Канстанцін, ціснуць на людзей, якія адважыліся распавядаць журналісту аб міліцэйскім гвалце.

«Цяпер людзі, якія нам давалі каментары, якія распавядалі пра сваю бяду, папросту пачалі падвяргацца велізарнай агрэсіі з боку міліцыі. Іх пачалі пераследаваць. Складаць пратаколы проста нон-стоп», - распавёў незалежны журналіст.

Журналіста не першы раз штрафуюць, але ранейшыя спагнанні былі ў разы большыя і толькі сёлета перавалілі за 50 мільёнаў рублёў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках