25 красавiка 2024, Чацвер, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбалісты берасцейскага «Дынама» прапанавалі Эрыку Кантоне стаць «богам клуба»

1
Футбалісты берасцейскага «Дынама» прапанавалі Эрыку Кантоне стаць «богам клуба»
Эрык Кантона

Берасцейскі клуб прапануе правесці з гэтай нагоды ўсенароднае галасаванне з хештэгам #CantoBrest.

Легендарны французскі форвард Эрык Кантона вылучыў сваю кандыдатуру на пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Англіі і прапанаваў правесці з гэтай нагоды ўсенароднае галасаванне.

У інтэрнэце хештэг #CantoYes набраў шалёную папулярнасць, але ангельскія футбольныя босы прызначылі на пасаду мэнэджара Сэма Элардайса.

Футбалісты берасцейскага «Дынама» пачулі заклік Эрыка і ў якасці альтэрнатывы прапанавалі яму працу ў «Дынама-Брэсце»! Пасада галоўнага трэнера ўжо занятая, але свабоднае месца бога - бога «Дынама-Брэста»!

Нагадаем, што нядаўна Эрык Кантона заявіў, што пачатковец «Манчэстар Юнайтэд» Златан Ібрагімавіч можа быць «прынцам клуба», бо роля «караля» ўжо занятая самім французам, на што швед адказаў, што ён збіраецца быць «богам Манчэстэра».

Берасцейскае «Дынама» прапануе правесці яшчэ адзін рэферэндум, на гэты раз з хештэгам #CantoBrest, каб Эрык звярнуў увагу на прапанову, піша tut.by.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках