19 красавiка 2024, Пятніца, 0:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Літва ў пытанні АЭС у Астраўцы будзе дзейнічаць рашуча

1
Палітолаг: Літва ў пытанні АЭС у Астраўцы будзе дзейнічаць рашуча

Тры дні таму Мінэнэрга Беларусі прызналася, што падчас перамяшчэння корпуса рэактара пры будаўніцтве АЭС у Астраўцы адбылася «няштатная сітуацыя».

У СМІ з'явіліся паведамленні, што адбылося абрынанне агрэгата вагой больш за 300 тон з вышыні некалькіх метраў. Беларускія чыноўнікі гэта каментаваць адмаўляюцца, але напруга паміж Менскам і Вільняй нарастае.

Якімі могуць быць далейшыя дзеянні Літвы, сайту charter97.org распавядае Віргініюс Савукінас, палітычны аглядальнік і дырэктар Цэнтра грамадска-палітычных стратэгій.

- Чаму Літва пярэчыць супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астраўцы?

- Таму што АЭС знаходзіцца занадта блізка ад Вільні. Вада, якую Беларусь мае намер выкарыстоўваць для астуджэння рэактараў атамнай станцыі, трапляе з возера ў раку Нэрыс. Такім чынам, у выпадку інцыдэнту на станцыі радыёактыўная вада патрапіць у Вільню, затым у Каўнас і потым у Балтыйскае мора. Нам вядома, што падчас будаўніцтва адбылося некалькі сур'ёзных інцыдэнтаў, уключаючы апошні, калі з вышыні некалькіх метраў упаў рэактар. Відавочна, што небяспека для Літвы праз атамную станцыю існуе, і гэтая небяспека вельмі сур'ёзная.

- Міністэрства замежных спраў Літвы ўручыла ноту пратэсту часоваму паверанаму Беларусі Людміле Татарыновіч у сувязі з інцыдэнтам на АЭС. Таксама Вільня звярнулася з просьбай аб дапамозе да Брусэлю.

- Думаю, што гэта самае малое, што можа зрабіць урад Літвы, каб спыніць будаўніцтва атамнай станцыі ў Астраўцы. На маю думку, можна і трэба значна больш сур'ёзна націснуць на Менск у гэтым пытанні і на поўную магутнасць выкарыстоўваць усе даступныя нам дыпламатычныя каналы. Калі станцыю пабудуюць няякасна, то аварыя будзе пытаннем часу, а наступствы могуць быць для ўсёй Літвы трагічнымі.

- Аднак, здаецца, што палітыкі спахапіліся тады, калі стала занадта позна.

- Многія палітыкі і эксперты прытрымліваліся думкі, што Менск бляфуе, а станцыю на самай справе будуць будаваць у Калінінградзе (праект Балтыйскай АЭС, на сённяшні дзень закансерваваны - рэд.).

- АЭС у Астраўцы праект не толькі Мінска, але і Масквы?

- Так. Станцыю будуюць на расейскія грошы, што дазваляе сказаць, што ў Крамля тут прысутнічаюць не толькі эканамічныя, але і палітычныя інтарэсы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках