20 красавiка 2024, Субота, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заіка: Рост цэнаў быў бы большым, калі б заробкі не ўпалі ўдвая

5
Заіка: Рост цэнаў быў бы большым, калі б заробкі не ўпалі ўдвая
ЛЕАНІД Заіка

Беларусь выбілася ў лідары ў росце спажывецкіх коштаў у СНД, апярэдзіўшы Расею і Украіну.

Паводле звестак, апублікаваных агенцтвам Белстатам, кошты ў першым паўгоддзі 2016 года ў беларускіх крамах выраслі на 7,4%. У гэты ж час у іншых постсавецкіх краінах інфляцыя была істотна ніжэйшай. Напрыклад, у Азербайджане спажывецкія цэны выраслі толькі на 6,2%, ва Украіне - на 4,9%, у Казахстане - на 4,6%, а ў Расеі - на 3,3%.

Цікава, што ў Малдове кошты наогул не змяніліся, а ў Грузіі і Кыргызстане нават крыху знізіліся. Таксама стабільна ўзровень коштаў трымаўся ў Літве, Латвіі і Эстоніі - рост на 1%, 1,2% і 1,8% адпаведна.

Чаму ў Беларусі назіраецца такі істотны, у параўнанні з суседзямі, рост коштаў, «Салiдарнасцi» распавёў вядомы эканаміст, кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка.

- Я б не назваў гэта імклівым ростам коштаў, бо 7% за паўгода - гэта крыху, - растлумачыў ён. - Гэтая лічба магла б быць большай, як у мінулыя гады, калі б заробкі ў нас не «сышлі» з 600 да 300 даляраў. А павышэнне коштаў адбываецца таму, што нашы прадпрыемствы яшчэ не знаходзяцца ў паласе інтэнсіўнай канкурэнцыі. Напрыклад, канкурэнцыя з боку расейскіх тавараў яшчэ толькі ўваходзіць у нармальнае дзеянне.

Паводле слоў эканамічнага экспэрта, рост коштаў у беларускіх крамах, у першую чаргу, звязаны з тым, што людзі, якія кіруюць краінай, «не ўмеюць думаць»:

- Глядзіце: беларускія тавары на сусветных рынках сталі таннейшымі на 19% - гэта значыць, для немцаў, індусаў і кітайцаў нашы МАЗы, БелАЗы і ўсё, што мы вырабляем, патаннелі! А для беларусаў тавары толькі сталі даражэйшымі. Скажыце, што гэта за эканамічная палітыка такая? У нас жа і Лукашэнка любіць народ, і прэм'ер-міністр любіць народ - тады чаму гэта адбываецца?

Пры гэтым, параўноўваць рост спажывецкіх цэн у Беларусі і ў іншых краінах, пакуль яшчэ рана, бо звестак за адно першае паўгоддзе недастаткова, каб ацаніць сітуацыю агулам, мяркуе Леанід Заіка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках