26 красавiка 2024, Пятніца, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне забаранілі дзейнасць 243 расейскіх фірмаў, якія фінансавалі «ДНР» ды «ЛНР»

5
Ва Украіне забаранілі дзейнасць 243 расейскіх фірмаў, якія фінансавалі «ДНР» ды «ЛНР»

Кампаніі ўнесеныя ўкраінскімі ўладамі ў спіс і для міжнародных санкцый.

Аб гэтым паведамляецца на сайце Службы бяспекі Украіны (СБУ).

Гаворка ідзе пра кампаніі, якія супрацоўнічалі з камерцыйнымі структурамі на тэрыторыі самаабвешчаных рэспублік на Данбасе, але не падпалі пад раней уведзеныя санкцыі.

Назвы кампаній, унесеных у чорны спіс, украінскія ўлады не прыводзяць.

«Служба бяспекі Украіны прадаўжае выкрываць каналы фінансавання тэрарыстычных арганізацый «ДНР» ды «ЛНР» і процідзейнічаць расейскай эканамічнай экспансіі», - гаворыцца на сайце міністэрства.

У верасні 2015 года прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ аб увядзенні санкцый супраць амаль 400 фізічных і больш за 100 юрыдычных асоб пераважна з Расеі.

Санкцыі прадугледжвалі блакаванне актываў, часовыя абмежаванні на карыстанне належнай ім маёмасцю, прадухіленне вывазу капіталаў за межы Украіны, а таксама візавыя абмежаванні.

Пад санкцыі трапілі вайсковыя ўстановы, СМІ, а таксама банкі, якія прадаўжаюць працу на Данбасе, і авіякампаніі, якія лётаюць у Крым. Пазней санкцыйныя спісы неаднаразова пашыраліся.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках