19 красавiка 2024, Пятніца, 1:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Япрынцаў меўся «прысесці» ў КДБ «на пару гадзін»?

7
Уладзімір Япрынцаў меўся «прысесці» ў КДБ «на пару гадзін»?
Уладзімір Япрынцаў
ФОТА: «Наша Ніва»

Маміяшвілі меркаваў, што Уладзімір Япрынцаў адправіцца ў КДБ на пару гадзін, а не будзе затрыманы на працяглы час.

Кіраўнік федэрацыі спартовай барацьбы Расеі і цяперашні суўладальнік «Трайпла» Міхаіл Маміяшвілі, які мае дачыненне да напісання ліста ў Камітэт дзяржбяспекі на свайго даўняга таварыша Уладзіміра Япрынцава, меркаваў, што той адправіцца ў КДБ на пару гадзін, а не будзе затрыманы на працяглы час. Пра гэта распавёў падчас допыту ў судзе ў пятніцу абвінавачаны Аляксандр Арабян, піша tut.by.

Абвінавачаны распавёў, што ўвечары 11 жніўня 2015 года ён даведаўся пра затрыманне Уладзіміра Япрынцава і ягонага сына Казбека. На наступны дзень ён датэлефанаваўся Юрыю Савяку, які ўжо ведаў пра здарэнне ( «Я не ўяўляў тады, што ён мог быць датычным да гэтага», - удакладніў Арабян) і адказаў Арабяну, маўляў «гэта жах, што трэба нешта рабіць».

«У Міхаіла Геразіевіча [Маміяшвілі], калі я прыляцеў да яго 13 жніўня [у Маскву], стан быў прыкладна такі, як ва Уладзіміра Япрынцава, калі яму Казбек прызнаўся [у маштабах фінансавых праблем]... Я не ўяўляў тады, што гэта яны з Савяком пісалі заяву [на Япрынцава-старэйшага]. Мы былі з Маміяшвілі ўдвох у кабінеце. Прыйшоў Аксенцьеў, пачаў паводзіць сябе не вельмі адэкватна, казаў, што гэта вы падладзілі, што Вова ўсё скраў, пішы, маўляў, заяву», - распавёў абвінавачаны.

Ён удакладніў, што ў дзіўнай адвольнай форме на патрабаванне Аксенцьева напісаў у «ФСБ Беларусі», што ён і Казбек узялі грошы, пасля чаго крэдытор «абурыўся і выйшаў». «Міхаіл Геразіевіч сказаў: ты што, дурань хіба? І скамячыў паперу. Абураўся, чаму адразу не сказалі [пра сумы пазык і праблемы праз страты на «Форэксе»], мы б усе развязалі, не чужыя, маўляў, людзі... А цяпер трэба з Анзорам (Аксенцьевым) вызначаць, яму аддаць. Міхаілу Геразіевічу пры мне патэлефанаваў Юрый Аляксандравіч [Чыж]. Маміяшвілі пачаў гарлаць на яго: "Наліха ты ўсё гэта зрабіў? У сэнсе, навошта. Маўляў, ты ж казаў, што Вова на пару гадзін [у КДБ]», - распавёў Арабян.

Потым Маміяшвілі зрабіў некалькі тэлефанаванняў і сказаў, што ў вышуку Арабяна няма, параіўшы «ехаць у Ерэван, а ў Менск лепш не совацца».

29 верасня Арабян у Маскве зноў сустракаўся з Савяком і Маміяшвілі. «Увечары планавалі сустрэчу з нейкім спецыялістам. Міхаіл Геразіевіч пытаўся, чым дапамагчы. Потым я паехаў у гатэль, мерыўся ляцець. Мы з ім павячэралі ў рэстарацыі, каля Крамля, пагаварылі, потым ён выйшаў пагаварыць. Ён вярнуўся хвілін праз 40, сказаў, што тэлефанаваў Юрый Аляксандравіч [Чыж], хоча, маўляў, са мной сустрэцца на мяжы. Я разумеў, што калі еду, то назад не вяртаюся. Маміяшвілі падказаў, што Чыж мае дачыненне да гэтага. Мы селі з ягонымі [Маміяшвілі] людзьмі ў самаход, паехалі. Міхаіл Геразіевіч па дарозе некалькі разоў тэлефанаваў. На мяжы нас сустрэў аўтамабіль Чыжа, 0708 джып, паехалі ў Дразды да яго. Гэта раніцай было [30 верасня]. Але кіроўца сказаў, што Юра сустракацца не будзе, мы селі ў самаход і паехалі ў КДБ», - распавёў Арабян дэталі свайго затрымання.

«Пакуль размаўлялі ў Маскве з Савяком і Маміяшвілі, прэтэнзій да мяне ці Казбека ніякіх не было. У іх было пытанне адзінае, каб Вова выйшаў», - дадаў ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках