29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польская пяхота адпраўляецца ў Літву на вучэнні

1
Польская пяхота адпраўляецца ў Літву на вучэнні
Фота: Getty Images

Да прыбыцця ў Эстонію пяхотнікі месяц былі ў Латвіі, дзе бралі ўдзел у вучэннях Saber Strike.

Рота польскіх пяхотнікаў, якая месяц знаходзілася ў Эстоніі, у нядзелю адправіцца ў Літву, дзе будзе адпрацоўваць ўзаемадзеянне з літоўскімі вайскоўцамі, паведамляе interfax.by.

"Ваша прысутнасць тут служыла дзвюм мэтам. Адна з іх была палітычнай - выконвала задачы гарантавання бяспекі, пастаўленыя кіраўніцтвам NATO. І другая, не менш важная, чалавечая: толькі беспасярэднія стасункі і супольная дзейнасць робіць нас па-сапраўднаму моцнымі хаўруснікамі, якія ў выпадку патрэбы будуць дзейнічаць як адзінае цэлае", - заявіў у пятніцу на развітальным урачыстым шыхтаванні ў вайсковым гарадку ў Ёгві (Johvi) камандзір Вірускага (Viru) пяхотнага батальёна Сіл абароны Эстоніі падпалкоўнік Арна Круусман (Arno Kruusmann).

Камандзір польскай пяхотнай роты капітан Кшыштаф Ільніцкі (Krzysztof Ilnicki) выказаў падзяку эстонскім калегам за цёплае прыйманне. "Я шчыра рады пазнаёміцца як з абаронцамі дзяржавы, так і з тымі, каго будзем абараняць у выпадку патрэбы", - адзначыў ён.

5-я пяхотная рота 7-га матарызаванага пяхотнага батальёна 17-й матарызаванай пяхотнай брыгады ўзброеных сіл Польшчы ў складзе блізу 150 жаўнераў і афіцэраў на працягу трох месяцаў праводзіць падрыхтоўку і супольныя заняткі ва ўсіх трох дзяржавах Балтыі.

Да прыбыцця ў Эстонію пяхотнікі месяц былі ў Латвіі, дзе бралі ўдзел у вучэннях Saber Strike.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках