19 красавiка 2024, Пятніца, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сацыялагічнае апытанне: Расейцы заяўляюць, што бяднеюць

16
Сацыялагічнае апытанне: Расейцы заяўляюць, што бяднеюць

Эканамічную сітуацыю ў Расеі за добрую ўважаюць 6% грамадзян.

Эканамічную сітуацыю ў Расеі як дрэнную ацанілі 45% расейцаў. У студзені такога меркавання пільнаваліся 54% расейцаў. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на звесткі фонду «Грамадская думка».

Сярэдняй сітуацыю ў краіне назвалі 45% расейцаў у параўнанні з 41% на пачатку года. 6% грамадзян уважаюць эканамічную сітуацыю ў Расеі за добрую, піша РБК.

Як мяркуюць 42% расейцаў, эканамічная сітуацыя ў краіне пагаршаецца. 13% рэспандэнтаў упэўненыя ў адваротным, а 35% апытаных не заўважаюць аніякіх перамен. 9% не здолелі адказаць на гэтае пытанне.

Паляпшэнні ў сямейных дастатках заўважыў 21% расейцаў, а негатыўна выказалася 39% апытаных. 40% паведамілі, што змен не адбылося.

Агульны даход сем'яў павялічыўся ў 11% расейцаў, у сем'ях 36% адбылася адваротная сітуацыя, у 51% агульны даход амаль не змяніўся. 44% расейцаў мяркуюць, што ў наступным годзе агульны даход іхняй сям'і не зменіцца. 16% апытаных выказалі спадзяванні на павелічэння даходу, 17% заявілі, што гэтага не адбудзецца. 23% не здолелі адказаць.

Апытанне праходзіла 23-24 ліпеня сярод за 1500 рэспандэнтаў у 104 населеных пунктах 53-х суб'ектаў Расеі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках