19 красавiка 2024, Пятніца, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Корак на дарозе ў бок Маладзечна: сутыкнуліся 8 аўтамабіляў

ДТЗ адбылося блізу 12:30. На 33-м кіламетры трасы Р28 сутыкнуліся восем легкавых аўтамабіляў.

Як паведамілі ва УДАІ Менскай вобласці, пацярпелых няма. Цяпер на месцы працуюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.

ФОТА З САЙТА ONLINER.BY

- Паводле папярэдняй інфармацыі, прычына аварыі - невыкананне дыстанцыі паміж аўтамабілямі, - распавяла Onliner.by інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ўправы ДАІ УУС Менаблвыканкама Ірына Сапунова. - На шчасце, пацярпелых у ДТЗ няма, аўтамабілям прычыненыя механічныя пашкоджанні.

ФОТА З САЙТА ONLINER.BY

Як паведамляюць відавочцы, цяпер у кірунку Маладзечна даволі вялікі затор.

Пакуль на месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ. Ці хутка цалкам вызваляць праезную частку, невядома.

ФОТА З САЙТА ONLINER.BY

- Каб пазбегнуць такіх сутыкненняў, ДАІ Менскай вобласці рэкамендуе кіроўцам захоўваць дыстанцыю і хуткасны рэжым, - адзначыла Ірына Сапунова.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках