25 красавiка 2024, Чацвер, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сальда замежнага гандлю склала мінус $1,8 мільярда

1
Сальда замежнага гандлю склала мінус $1,8 мільярда

Экспарт тавараў у I паўгоддзі гэтага года склаў USD 11 139,4 млн, зменшыўшыся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 18,8%.

Імпарт паводле вынікаў першых шасці месяцаў гэтага года склаў USD 12 963,2 млн, стаўшы меншым у параўнанні са студзенем-чэрвенем 2015 года на 13,3%. Сальда замежнага гандлю таварамі паводле вынікаў I паўгоддзя гэтага года было адмоўным і раўнялася мінус USD 1 823,8 млн пішуць «Бизнес-Новости».

У чэрвені гэтага года экспарт тавараў складаў USD 2 231,0 млн, што менш за ўзровень чэрвеня мінулага года на USD 458,5 млн, або на 17,0%. Імпарт тавараў у чэрвені 2016 года быў роўны USD 2 458,2 млн, знізіўшыся ў параўнанні з чэрвенем 2015 года на USD 274,9 млн, або на 10,1%. Паводле вынікаў чэрвеня 2016 года сальда замежнага гандлю раўнялася мінус USD 227,2 млн.

Паводле вынікаў I паўгоддзя 2016 года сальда замежнага гандлю таварамі было станоўчым з краінамі ЕЗ і з краінамі СНД, акрамя Расеі.

У параўнанні з I паўгоддзем мінулага года экспарт у краіны ЕЗ знізіўся на USD 1 507,1 млн, або амаль на траціну (на 31,6%). Разам з тым зніжэнне імпарту Беларусі з ЕЗ раўнялася USD 267,2 млн, або 9,4%.

У краіны СНД, акрамя Расеі паводле вынікаў першых шасці месяцаў экспарт тавараў знізіўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года на USD 71,6 млн, або на 4,1%. Зніжэнне імпарту ў краіны СНД, акрамя Расеі склала USD 18,8 млн, або 3,4%.

У Расею экспарт беларускіх тавараў у параўнанні са студзенем-чэрвенем паменшыўся на USD 341,8 млн, або на 6,4%. У сваю чаргу скарачэнне імпарту тавараў з Расеі паводле вынікаў I паўгоддзя гэтага года раўнялася USD 1 147,3 млн, або 13,3%.

У краіны па-за СНД, акрамя ЕЗ, экспарт тавараў у студзені-чэрвені 2016 года знізіўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на USD 783,6 млн, або больш чым на траціну (на 35,9%). Імпарт з краін па-за СНД, акрамя ЕЗ, у Беларусь у параўнанні з I паўгоддзем мінулага года стаў меншы на USD 566,5 млн, або на 19,1%.

Каэфіцыент пакрыцця імпарту экспартам паводле вынікаў I паўгоддзя гэтага года быў роўны 85,9%, пагоршылася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 5,8 п.п. Найбольш моцнае зніжэнне гэтага паказчыка адбылося ў гандлі з краінамі ЕЗ (на 41,1 п.п.). Паляпшэнне ў значэнні каэфіцыента пакрыцця імпарту экспартам адзначалася толькі ў гандлі з Расеяй (на 6,1 п.п.), хоць для Расеі яно заставалася ў галіне адмоўных значэнняў як у 2016, так і ў 2015 годзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках