28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Турцыі адбыліся баі паміж курдскімі баевікамі і войскам

1
У Турцыі адбыліся баі паміж курдскімі баевікамі і войскам
ФОТА: REUTERS

Сутыкненні адбываюцца на фоне маштабных чыстак у турэцкім войску пасля няўдалай спробы вайсковага перавароту ў краіне.

У Турцыі ў ноч на суботу баевікі «Працоўнай партыі Курдыстана», паспрабавалі ўчыніць напад на вайсковы пост «Чукурча» ў правінцыі Хакары. Забітыя 35 баевікоў, паведамляе расейская служба BBC.

Як заявілі прадстаўнікі войска, надыходзячых уначы да посту баевікоў заўважылі самалёты. Асноўная іх частка была забітая ўдарамі з паветра, яшчэ 12 загінулі падчас сутыкненняў на зямлі.

За некалькі гадзін да начной атакі ў правінцыі адбыўся шэраг сутыкненняў паміж баевікамі і войскам, у якіх загінулі восем жаўнераў турэцкага войска.

Перамір'е ў доўгім канфлікце турэцкіх уладаў і Рабочай партыі Курдыстана было парушана ў ліпені 2015 года, калі Турцыя пачала бамбіць лагера курдаў на поўначы Ірака разам з пазіцыямі ІД.

Сутыкненні адбываюцца на фоне маштабнай чысткі ў турэцкім войску. Пасля няўдалай спробы вайсковага перавароту ў краіне прад'яўленыя абвінавачванні ў спробе звяржэння ўлады 99 генералам і адміралам узброеных сілаў. Гэта прыкладна траціна ад агульнай колькасці з 356 вышэйшых афіцэраў.

З войска былі адпраўленыя ў адстаўку блізу 1700 вайскоўцаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках