24 красавiка 2024, Серада, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідара Партыі рэгіёнаў Яфрэмава абвінавачваюць у стварэнні «ЛНР»

4
Лідара Партыі рэгіёнаў Яфрэмава абвінавачваюць у стварэнні «ЛНР»
ФОТА З САЙТА ARGUMENTUA.COM

2 жніўня ў Пячэрскім судзе Кіева адбудзецца судовае пасяджэнне аб абранні меры стрымання Аляксандру Яфрэмаву.

Пра гэта паведамляюць крыніцы a target="_blank" href=https://www.rbc.ua/rus/news/efremovu-izberut-meru-presecheniya-2-avgusta-1469917958.html>«РБК-Украина». Паседжанне пачнецца а 10.00 у будынку суда па адрасе Крэшчацік, 42-а.

Паводле інфармацыі выдання, прадстаўнікі абвінавачвання будуць патрабаваць арыштаваць Аляксандра Яфрэмава на 2 месяцы.

Судовае пасяджэнне ў Пячэрскім райсудзе будзе праходзіць пад узмоцненым наглядам паліцыі.

Акрамя гэтага, у сацыяльных сетках ужо пачалася падрыхтоўка да бестэрміновай акцыі з патрабаваннем узяцця Аляксандра Яфрэмава пад варту. Актывісты заклікаюць усіх выйсці пад будынак залі 2 жніўня і распаўсюджваюць навіны пад хэштэгамі #StopЄфрємов #StopSeparatizm #стоп_сепаратизм.

Яфрэмава затрымалі 30 ліпеня ў аэрапорце «Барыспаль», адкуль ён, паводле звестак ГПУ, спрабаваў вылецець у Вену. Генпракурор Украіны Луцэнка заявіў, што Яфрэмаў падазраецца ва ўчыненні наўмысных дзеянняў з мэтай змены межаў Украіны, у датычнасці да стварэння тэрарыстычнай арганізацыі «ЛНР» і завалоданні маёмасцю «Луганскуголь».

Генпракуратура будзе хадайнічаць у судзе аб арышце Яфрэмава тэрмінам на 2 месяцы. Са слоў Луцэнкі, інкрымінуемыя экс- «рэгіяналу» артыкулы не прадугледжваюць закладу або хатняга арышту як захаду стрымання.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках