20 красавiка 2024, Субота, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігнор

11
Ігнор
ЗМІЦЕР ДРОЗД

Упэўнены, што і ў байкоце, і ў небайкоце ёсць як плюсы, так і мінусы.

Але для небайкоту трэба галоўнае – і гэта нават не грошы – патрэбныя яскравыя, прафесійныя, паважаныя ці нават проста прыгожыя і разумныя, самастойныя кандыдаты, якія дамагліся ў сваёй справе найвышэйшых вынікаў, то бок поўная супрацьлегласць таго, што мы бачым сёння ў той самай «палатцы», дзе ад паседжання да паседжання спяць старыя грыбы. Патрэбныя кандыдаты, такія, каб кожны выбарнік падумаў: хачу, каб ён стаў дэпутатам, прэзідэнтам... – наколькі ён вышэйшы, лепшы і больш прафесійны за цяперашняга і іншых кандыдатаў, прызначаных адміністрацыяй, – а потым убачыў «вынікі» «выбараў», і яшчэ раз усё зразумеў. Ніхто нікога не выбірае, усё гэта балаган.

Гэтыя выбары не зменяць абсалютна нічога, гэтак сама як «прэзідэнцкія выбары» 2015 года. У маштабах краіны і на міжнароднай арэне магчымы толькі адзін варыянт – гэта паляпшэнне становішча рэжыму – жаданне сусветных лідараў прызнаць гэтыя выбары і тым зняць шматгадовую канфрантацыю з Лукашэнкам даўно адгадваецца – Еўропе і ЗША цяпер не да нас. Калі, вядома, сам Лукашэнка і ягоныя слугі не наробяць нейкіх глупстваў, накшталт разгону 2010 года.

Так што ўдзел ці няўдзел канкрэтнага чалавека ці партыі не мяняе абсалютна нічога. Хіба што, акрамя аднаго: калі камусьці хочацца засвяціцца, палюбавацца сабой, зарабіць сабе ў аўтабіяграфію галачку «быў кандыдатам на выбарах» – але, баюся, што вялікая колькасць падобных галачак – гэта як спіс баёў у баксёра – 20 баёў і 20 паразаў – у выніку толькі працуе супраць такіх кандыдатаў.

Таму асабіста для сябе бачу толькі адну пастанову – проста не аддаваць шмат увагі будучаму мерапрыемству. Працаваць, працаваць і працаваць. Так, каб да гадоў 60 стаць годным кандыдатам у новую Палату прадстаўнікоў новай Беларусі і спакойна, спачываючы на лаўрах асноўных дасягненняў жыцця, даспаць там да сытай і забяспечанай старасці...

Зміцер Дрозд, Фэйсбук

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках