19 красавiка 2024, Пятніца, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук спрабаваў саскочыць з моста на Кальварыйскай

5
Мянчук спрабаваў саскочыць з моста на Кальварыйскай

Ад самагубства мужчыну адгаворвалі мінакі і міліцыя.

У нядзелю, 31 ліпеня, мужчына спрабаваў саскочыць з моста на вуліцы Кальварыйскай у Менску.

На дапамогу своечасова падаспелі людзі, а неўзабаве і супрацоўнікі міліцыі.

Як распавялі tut.by відавочцы, невядомы перабраўся праз агароджу моста і пагражаў саскочыць. Людзі, якія апынуліся побач, пачалі адгаворваць мужчыну ад небяспечнага ўчынку і паралельна выклікалі міліцыю.

Прыкладна праз паўгадзіны перамоваў праваахоўнікі падлавілі момант: схапілі мінчука за рукі і зацягнулі за парэнчы. Паводле некаторай інфармацыі, у момант здарэння ён быў п'яны.

У Фрунзенскім РУУС пацвердзілі, што іх супрацоўнікі выбывалі на такі выклік. Як належыць у такіх выпадках, пасля інцыдэнту мужчыну перадалі брыгадзе медыкаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках