28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Рыа напалі на аўтобус з беларускімі журналістамі

6
У Рыа напалі на аўтобус з беларускімі журналістамі

На аўтобус з беларускімі журналістамі напалі падчас Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра.

Інцыдэнт адбыўся пасля матчу Беларусь - Бразілія 9 жніўня, які прайшоў на Youth Arena і завяршыўся перамогай падапечных Анатоля Буяльскага 65:63.

Пасля гульні аўтобус з прадстаўнікамі СМІ вяртаўся з кластара «Дэадора» ў галоўны прэс-цэнтр Алімпіяды. На сярэдзіне шляху прыкладна а 20.15 паводле мясцовага часу, як распавялі відавочцы, пачуліся два гучныя выстралы, пасля чаго два вялікія акны пакрыліся дробнымі расколінамі. У вокнах - невялікія адтуліны, паведамляе БелТА.

Нязначныя пашкоджанні пальцаў асколкамі шкла атрымаў карэспандэнт беларускага выдання «Прессбол» Артур Жоль.

Новая дарога ад кластара Гульняў «Дэадора» да алімпійскага прэс-цэнтру пралягае праз кварталы фавел і сярод скалістай мясцовасці. Паводле здагадак, гэта маглі быць стрэлы або кінутыя камяні ў вокны аўтобуса.

Прессбол паведамляе, што па прыездзе ў Алімпійскі парк аўтобус не азіраўся спецслужбамі. Пасажыры, якія знаходзіліся ў салоне, не дапытваліся.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках