28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ганцавіцкім раёне на маладога спецыяліста ўпаў аднатонны блок

11
У Ганцавіцкім раёне на маладога спецыяліста ўпаў аднатонны блок

22-гадовы выпускнік ВНУ трапіў у рэанімацыю пасля няшчаснага выпадку на вытворчасці ў дзень свайго працаўладкавання.

Ганцавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку ў факце траўмавання на вытворчасці 22-гадовага мужчыны, паведамляе БелТА.

Жыхар Бярозаўскага раёна, які скончыў сёлета ўніверсітэт, прыйшоў уладкоўвацца інжынерам на сельгаспрадпрыемства ў вёсцы Радзялавічы Ганцавіцкага раёна.

Да службовых абавязкаў ён павінен быў прыступіць на наступны дзень. Праходзячы побач з гаражом, маладзён наважыў дапамагчы работнікам, якія разгружалі жалезабетонныя блокі. Паводле папярэдніх звестак, адзін з іх вагой 1 т упаў хлопцу на грудную клетку.

Са шматлікімі траўмамі пацярпелага шпіталізавалі. Райаддзел Следчага камітэта паводле гэтага факту праводзіць праверку. Выявятляюцца ўсе абставіны здарэння, у тым ліку прычыны і ўмовы, якія прывялі да траўмавання на вытворчасці. У інспекцыю працы накіраванае даручэнне аб правядзенні спецыяльнага расследавання аб адпаведнасці тэхнічным патрабаванням разгрузна-пагрузачных работ на прадпрыемстве.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках