19 красавiка 2024, Пятніца, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз ДТЗ утварыўся вялікі затор у бок Заслаўя

2
Праз ДТЗ утварыўся вялікі затор у бок Заслаўя

На трасе Р28, не даязджаючы да вёскі Лошы, адбылося ДТЗ з удзелам раварысткі.

«Па Р28, не даязджаючы да Лошы, вялікае ДТЗ, акурат на месцы, дзе 4 палосы звужаюцца да дзвюх. Палоса руху ў бок ад Менска цалкам перацятая», - пішуць чытачы Onliner.by. Паводле інфармацыі ДАІ Менскага раёна крыху больш за гадзіну таму недалёка ад вёскі Лошы адбылося ДТЗ з удзелам раварысткі. Жанчына жывая, але атрымала траўмы і дастаўленая ў шпіталь.

- Так, сапраўды, на трасе Р28, не даязджаючы да вёскі Лошы, адбылося ДТЗ з удзелам раварысткі, - пацвердзілі інфармацыю ў ДАІ Менскага раёна. - З жанчынай, на шчасце, усё добра, але траўмы яна атрымала, таму яе давялося шпіталізаваць.

Цяпер на месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ. Драбніцы абяцалі распавесці пазней.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках