16 красавiка 2024, aўторак, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лошыцы выявілі прадмет са значком «Радыяцыйная небяспека»

14

Учора ўвечары ў Менску на вуліцы Янкі Лучыны мінак выявіў цыліндрычны прадмет з паметкай радыяцыйнай небяспекі.

На месца прыбылі работнікі Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС, хуткая дапамога і машына пажарных. Замеры паказалі перавышэнне магутнасці эквівалентнай дозы: 2 мкЗв/ч пры норме 0,2 мкЗв/ч.

- Нешта дзіўнае адбываецца ў Лошыцы гэтым вечарам. З 19:20 да 22:30 гадзін стаяла пажарная машына, міліцыя і машына РАСН. Нешта вывучалі і замяралі ў ахоўных касцюмах за белай пабудовай, - напісала onliner.by чытачка Вольга Куроўская.

Прэс-сакратар Менскай гарадской управы МНС Віталь Дэмбоўскі інфармацыю пацвердзіў. Прадмет, які ляжыць у траве, знайшоў нехта з мінакоў і патэлефанаваў у МНС. Пасля праверкі было высветлена, што знаходка - калібравальны прыбор для налады абсталявання.

- Пацярпелых і пагрозы радыяцыйнага забруджвання навакольнага асяроддзя няма. Прадметам выявіўся блок закрытай крыніцы бэта-выпраменьвання. Ён ужываецца ў радыеізатопных рэлейных прыборах. Магчыма, там ён ляжыць яшчэ з савецкіх часоў. Перавышэнне ў выпраменьванні было толькі на адлегласці дзесяці сантыметраў, у межах метра перавышэнняў у выпраменьванні ўжо не было, - растлумачылі ў МНС.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках