19 красавiка 2024, Пятніца, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У аварыі пад Полацкам згарэлі тры аўтамабілі

4
У аварыі пад Полацкам згарэлі тры аўтамабілі

Шэсць чалавек, у тым ліку двухгадовае дзіця, атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасці.

Жудасную сітуацыю назіралі тыя, хто праязджаў трасай Р48 Лепель-Полацк-мяжа РФ блізу 23 гадзін 1 жніўня. Тры аўтамабілі шугалі адкрытым полымем, паведамляе kp.by.

- Аўтамабіль «Аўдзі», які ехаў з боку Полацка, каля вёскі Семянец выскачыў на сустрэчную паласу і рэзнуўся ў «Рэно Лагуну», які валок на гнуткай счэпцы «Форд Мандэа», - распавялі ў ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама. - Ад сутыкнення аўтамабілі адразу загарэліся. Не выключана, што ў адным з аўтамабіляў было няспраўнае газавае абсталяванне, і менавіта таму адбылося імгненнае ўзгаранне. Гэтую версію правяраюць спецыялісты.

Кіроўца «Рэно» буксаваў аўтамабіль свайго сына. Разам з ім у аўто ехалі двое пасажыраў, у тым ліку і двухгадовае дзіця. У «Аўдзі» таксама знаходзіліся двое пасажыраў. Усе людзі засталіся жывыя. Шэсць чалавек атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасці і шпіталізаваныя ў Полацкую ЦРБ. Мужчына, які быў за стырном «Форда».

Пакуль не выяўлена, ці ўжываў ці хто-небудзь з кіроўцаў алкаголь і чаму «Аўдзі» выехаў на сустрэчную паласу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках