25 красавiка 2024, Чацвер, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Не займайцеся глупствам, здымайцеся!

48
Станіслаў Шушкевіч: Не займайцеся глупствам, здымайцеся!
Станіслаў Шушкевіч
ФОТА: CHARTER97.ORG

Апазіцыйныя палітыкі павінны зняцца з «парламенцкіх выбараў».

Пра гэта ў інтэрв'ю charter97.org заявіў першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

- Частка кандыдатаў ад апазіцыі ўдзельнічае ў так званых «парламенцкіх выбарах». Як вы да гэтага ставіцеся і ці варта гэтым кандыдатам у дэпутаты здымацца перад галасаваннем?

- Я вам хачу сказаць, што я ў першую чаргу казаў усім гэтым лайдакам, якія вылучыліся ў дэпутаты так званых «парламенцкіх выбараў», што не трэба займацца глупствам, не трэба займацца легітымізацыяй улады! Гэта агідная ўлада не заслугоўвае таго, каб рабіць з яе падабенства легітымнасці.

Дык вось: яны памыліліся. А маглі ж і не памыліцца. Праўда, супраць дурасці няма лекаў. Яны зрабілі дрэнную справу. Цяпер я ім нічога не магу параіць, таму што першапачаткова не трэба было рабіць глупстваў. І для чаго яны гэта рабілі - я не ведаю. Мабыць, у іх ёсць нейкія выгады. Таму калі яны хочуць хаця б трошкі сваю віну згладзіць, няхай здымаюцца. Таму што няма чаго гуляць з рэжымам у гэтыя гульні.

Бо яны робяць проста здрадлівую справу! Здраднікаў не прызнаюць ні тыя, каго яны здрадзілі, ні тыя, дзеля каго яны пайшлі на гэта.

Навошта пайшлі на «выбары»? Мабыць, знайшлі матэрыяльную падтрымку ад тых сілаў, якія хочуць супрацоўнічаць з гэтым мярзотным рэжымам. Яны хочуць наблізіцца да кармушкі. Але прыстойных людзей там няма!

- Мікалай Статкевіч прапанаваў выйсці 12 верасня на мірную акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў «парламенцкіх выбараў».

- Думаю, што якраз пратэст выказаць варта.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках