19 красавiка 2024, Пятніца, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей падзякаваў Парашэнку і перадаў яму падарунак ад Лукашэнкі

5
Макей падзякаваў Парашэнку і перадаў яму падарунак ад Лукашэнкі

Прэзідэнт Украіны і міністр замежных справаў Беларусі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых стасункаў паміж краінамі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны.

«Макей выказаў удзячнасць прэзідэнту Украіны за садзейнічанне ў аднаўленні канструктыўнага дыялогу Беларусі з Еўрапейскім Звязам», – адзначаецца ў паведамленні.

Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, на сустрэчы асобна разгледжаныя перспектывы далейшай нармалізацыі стасункаў Беларусі з ЕЗ і ЗША пры садзейнічанні Украіны.

Пётр Парашэнка падзякаваў беларускаму боку «за бліскучую арганізацыю менскіх перамоваў для ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны». Падкрэсліў, што менскія дамоўленасці з'яўляюцца безальтэрнатыўнай асновай для мірнага ўрэгулявання канфлікту. Са свайго боку Макей запэўніў у гатоўнасці Беларусі і надалей рабіць усё магчымае для ўсталявання міру ва Украіне.

Уладзімір Макей перадаў шчырыя віншаванні ад імя дыктатара з нагоды 25-й гадавіны незалежнасці Украіны і перадаў ад яго падарунак – «Слуцкі пояс».

Уладзімір Макей таксама сустрэўся са сваім украінскім калегам Паўлам Клімкіным і ўзяў удзел у цырымоніі адкрыцця жылога комплексу амбасады Беларусі.

Фото: пресс-служба президента Украины
Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках